З ПЕСЬНІ СЛОВА НІ ВЫКІДАЮЦЬ *. Нічога не зробіш, прыходзіцца сказаць усю праўду, хоць звычайна і непрыемную. Прымаўляе таксама той, у каго ў працэсе гутаркі трапілася непрыстойнае слова. Насовіч: З песні слова не выкінуць; Санько: З песні слова не выкідаюць; як спяваюць, так спяваюць; З песні слова не выкінеш, а плачучы не направіш; Федароўскі: З песьні слова не выкінеш.
З СЫНАМ СВАРЫСЯ ДЫ НА ПЕЧ БЯРЫСЯ; ЗЬ ЗЯЦЕМ СВАРЫСЯ ДЫ ЗА ПАРОГ ЦЯГНІСЯ *. Сварка з кроўнымі родзічамі не так небяспечна, як з дальнімі. Насовіч: З сынам сварыся, за печ бярыся, а з зяцем сварыся, за дзверы бярыся; Федароўскі: З сынам бійся дый на печ берыся, а з зяцем бійся і за парог берыся.
З ТРОХ СЁЛ ПА САБАКУ. Так кажуць пра людзей з розных мясцовасцяў і з рознымі характарамі і поглядамі, якія ніколі не прыйдуць да згоды.
З ЧУЖОГА КАНЯ Й У ГРАЗІ СЬСІДАЮЦЬ *. Калі спаганяюць пазычаную рэч у самы непадыходзячы момант або патрабуюць пакінуць месца, якое занята не па праву.
З ЧУЖЫХ СЬЛЁЗ НІХТО НІ РАЗЖЫЎСЯ. Пра таго, хто радуецца чужому няшчасцю.
ЗА АДНАГО БІТАГА (ВУЧОНАГА) ДВУХ НЯБІТЫХ ДАЮЦЬ ДЫЙ ТО НІ БЯРУЦЬ *. Адзін бывалы, вучаны чалавек варты двух нявопытных, неспрактыкаваных. Кажуць пра таго, хто прайшоў жыццёвыя выпрабаванні. Насовіч: За аднаго бітага дзесяць небітых даюць і так не даюць; Федароўскі: Адзін біты за дзесяць нібітых; Не біт — не чалавек, не мят — не ремень; Толькі біты кія баіцца.
ЗА АДНЫМ МАХАМ СЕМСОТ МУХ ЗАБІВАХАМ. Жарт з бескарыснай і няхітрай работы.
ЗА ДУРНОЙ ГАЛАВОЙ ДЫК НАГАМ НІСПАКОЙ *. За непрадуманыя ўчынкі, дзеянні даводзіцца разлічвацца: паўторна рабіць што-н., ісці яшчэ раз куды-н. і г. д. Насовіч: За дурной галавою нагам непакой; Федароўскі: З дурною галавою не ісці ў лес з булавою.
ЗА ДУШУ БЯРЫСЯ, А ЗА КІШЭНЬ НІ БЯРЫСЯ. Паручыцца можна толькі за сваё сумленне. Прымаўляюць таму, хто пачынае спрачацца за сумленне іншага, бо нават і за сваю кішэнь нельга паручыцца, бо ў яе можна нешта ўлажыць ці вынуць. Насовіч: За сваю душу бярыся, а за
77 👁