Кануць — працячы. Капачы — капаннікі (бульбы i інш.). Капота — адзенне; жаночая хатняя сукенка шырокага пакрою з pyкавамі i разрэзам спераду. Какоша — курыца. Капыл — кавалак дрэва, на якім шавец робіць абутак. Карпаць — капаць; корпацца. Карэц — пасудзіна для піцця вады. Катловы — катліны; частка катла. Каўтаць — глытаць. Качкадан — калчан, скураная або драўляная сумка. Квілщь (квяліць) — раздражняць, рабіць чулым. Кеп — дурань. Кладзь — скарб. Класці знакі — абгаворваць, ганьбаваць каго-н. Клён — праклён. Клусавы — крывы, чалавек з крывымі нагамі. Клусты — тлусты. Ковеня — качарга. Корсткае — кіслае, што дае аскоміну. Красны — прыгожы. Крыжыкі — цярпенне. Кубіл — вялікая пасудзіна з вечкам бандарскай работы для захоўвання адзежы. Кудзель — кудзеля. Кукольнік — Вялікдзень. Куравы — закопчаны, задымлены, курны. Курта — бясхвостая сабака; сучка; світка асобага строю. Куртач — прысадзісты, малога росту чалавек. Куцы — сабака, кот (бясхвосты). Лаб (за лаб) — лоб. Ламец — кавалак, адламаная луста. Ламок, лом — куча галля; буралом у лесе, месца ў лесе, заваленае павалам. Ліпаука — пасудзіна, бочачка, якая выдзеўбана з ліпавага дрэва, каб ссыпаць збожжа, захоўваць мёд. Лучацца — пападаць, трапляць. Луццы — маладыя гонкія ліпы (лыка маладых ліп). Лучон — які дакладна падмячае што-н., беспамылкова трапляе ў цэль. Лычаны — зроблены, сплецены з лыка; лыкавы. Лычка— палоска лубу з карой. Ляда — пад'ёмнік, прыстасаванне для пад'ёму грузаў. Ляпа, ляпка — рот чалавека і іншых жывёл; пашча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

клўсты, кўбіл, кўрта, лўццы, падёмнік, падёму
12 👁