Жагала — кадзіла; раскалены прут. Жыгл0вы — пякучы. Жьікаўцы — сварлівыя людзі. Жьічка (жучка) — пякучка, крапіва-жыгучка. 3 падналуску — спадцішка, цішком. 3 рук глядзець — несур'ёзна, абыякава ставіцца да чаго-н. Завознік — той, хто прывёз у млын малоць сваё збожжа. Загон — паласа воранай зямлі, поле. Задзіраха — забіяка, завадатар боек; чалавек, што мае звычку чапляцца да іншых, каб распачаць звадку ці бойку. Зазі'мак — першы мароз, снег, калі восенню заўчасна захаладае i выпадзе снег, або вясной пасля доўгага цяпла выпадзе снег; першы мароз, першы снег, пачатак зімы. Закраса — прыправа, заправа. Залабнща — валасы на лобе над вачамі. Занятая — фізічная або разумовая праца. Запаруха — галушкі з запаранай жытняй мукі, саладуха. Зарохкаць — пачаць угвараць свінячыя гукі «рох-рох», азвацца рохканнем. Засекі — загарадка, куды ссыпаюць зярно. Заставіць — аддаць у залог за запазычаныя грошы. Засценак — хутар або невялікае паселішча дробнай шляхты, якая арандавала гэтыя землі. Заўтрае — заутра. Заход — асобнае дзеянне з тых, што паўтараюцца. Зацін — загарадка з сеці для лоўлі рыбы ў час мелкаводдзя. Збадаць — збіць, пакалоць рагамі. Збыткі — празмерныя выдаткі, страты. Званец — травяністая расліна з жоўтымі кветкамі і пладамі ў выглядзе каробачак, якія афарбоўваюць хлеб у цёмна-сіні колер. Звідзіць — убачыць. Згудзіць — зганьбіць, абняславіць. Згукаць — прагаварыць. Здолыіік — чужы хлопец, узяты ў сям'ю за свайго з правам на спадчыну. З'едкі — астаткі ежы; недаедкі: аб'едкі, недаедзенае. Злыдні — нячыстая сіла ў вобразе нябачных старцаў. Зрада — здрада. Кабат — род жаночай цёплай камізэлькі; безрукаўка, душагубка. Камы — шары з таўчонай бульбы. Камэнда — камандзір; зборышча. Каналлщы — месца, дзе сеюць каноплі, звычайна найлепшае ў гаспадарцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедкі, зазімак, запарўха, здблыіік, зедкі, несурёзна, сямю
14 👁