Гл юга — дзюба ў птушкі. Гнюс — паскудства; двухкрылыя насякомыя, якія смокчуць кроу чалавека і цеплакроўнай жывёлы; нікчэмны чалавек. Гойкаць — падаваць голас (у лесе); выкрыкваць у стане ап'янення. Горюня — гора. Гоц — скокі; гоп; прыгаць. Грабунцы — тыя, хто зграбаюць граблямі. Града — працяглае ўзвышанае месца сярод балота, у лесе. Града — жэрдачка у хаце каля печы, на якой сушаць лён, каноплі, адзежу. Грануць — напасці, нечакана наляцець. Грун — груган, крумкач. Грунт — Глеба; прысядзібны ўчастак; зямля з пабудовамі. Губа (губка) — рот, раток. Губёц — губа. Гудзіць — асуджаць, ганіць, абгаворваць. Гуж — 1) гужы хамуга, з дапамогай якіх конь запрагаецца ў воз; 2) гуж цапа — шыты ў чатыры разы сырамятны рамень, адзін канец якога прывязан да бічоўкі, другі — да цапільна. Гуз — ніз снапа; гузак. Гум (гумець) — шум, шумець, крычаць. Гуска — дробная выпечка з хлеба. Гэп — шавец. Далацщь — рабіць зямлю цвёрдай. Датрымаць — стрымаць сваё слова, выканаць. Даўкола — навокал. Да цё — да цябе. Дзевіч вечар — дзявічы вечар, дзявочнік, суборная субота (апошні вечар развітання маладой са сваімі сяброўкамі). Дзецшак — хлопец, дзіця. Дзерць — густы зараснік у лесе. Дзяды — рытуальная вячэра ў памяць памерлых продкаў, да якой рыхтуюць шмат смачнай ежы. Дзяды адзначаюць шмат разоў. Галоўнымі з'яўляюцца Дзімітраўскія дзяды (асяніны). Донька — дачка. Дося, доса, дос, до — выражае загад, патрабаванне спыніць што-н. Дравіца — карова-першацёлка, якая дае мала малака. Жадно — жадана, пажадана, хочацца. Жадны — ніякі, ніводзін, ніхто (з польск. żaden). Жаўна — чорны або зялёны дзяцел. Жуда — жах. Жупан — кажух, пакрыты сукном (з польск. żupan). Жупіць — гаварыць, размаўляць
Дадатковыя словы
апянення, гўдзіць, гўска, жўпіць, зяўляюцца
14 👁