Благата — у вялікай меры блага; благі чалавек. Борзды — хуткі. Борско (борзда) — хутка, жвава, шпарка. Бранщь — груба аблаяць. Браць на вум — разумець, запамінаць. Брашчаць (брэшчу) — трашчаць (пра лёд). Брэд — пахучыя катахі (каткі), якія бываюць вясной на вербалозе і якія любяць есці козы; першы ўзятак для пчол. Будан — буда з галля ці тонкага бярвення; будынак. Будзька — бусел. Важкі — цяжкі. Валько — пашыраная частка стрававода ў птушак для накаплення ежы. Віташок — апошняя квадра месяца. Войкаць — стагнаць. Ворак — мех. Вораны — араны. Вушак — слупок з пазамі, што ўстаўляюць у вокны і дзверы, каб не крывілася (не лукавацілася) сцяна. Выслухич — той, хто слухае. Выцалапіцца — вытрашчыцца, уставіцца на каго-, што-н.; шырока раскрыць вочы. Вычынка — аўчынка. Вюркі (вюрок) — прылада для звівання нітак на клубок вюрком. Вярэня (вярэнька) — кошык з накрыўкай, сплецены з бяросты. Гавяда — хатняя жывёла, карова. Гадзіцца — блага рабіцца ад погляду на агідную рэч; збірацца ванітаваць. Гайда — разгул, гулянка; клопат. Галамянка — цяжкае жыццё. Галасаваць — голасна плакаць, галасіць, гараваць. Галёц — бедны. Галіцца — квапіцца, імкнуцца. Галобля — аглобля. Галом — бягом. Ганья (гонья) — шлюбная зграя сабак, ваўкоў у перыяд цечкі. Гарада — загарода; грамада. Гараз — добра, шчасліва. Гарушчы — гаротны. Глей — гліна, глеба. Глум — пра што-н. марна страчанае, папсаванае; марнаванне; тлум, шум, гоман. Глухая шапка — старацца не слухаць, не чуць нагавораў, паклёпаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брэшчў, бўдзька, выслухйч, гарўшчы
11 👁