ДАДАТАК СЛОЎНІК ДЫЯЛЕКТНЫХ I МАЛАЗРАЗУМЕЛЫХ СЛОЎ, ЯКІЯ СУСТРАКАЮЦЦА Ў ПРЫКАЗКАХ I ПРЫМАЎКАХ Абмана — падман, хлусня, мана, ашуканства. Абрачок — аброк, падатак. Аброк — корм для коней. Абшаргаць — абшарпаць, абцерці. Адпівёць — піць у адказ. Адпуст — адпушчэнне; царкоўнае свята, аднесенае да разданы індульгенцый. Аздоба — хараство. Амен — амінь, канец. Андарак — даматканая спадніца з каляровых суконных нітак. Апаноў (апалоў) — праз край. Апуха — футравая абшыўка па краях адзення. Артёй — араты. Асёць — будынак у гумне, у якім сушаць снапы. Асмолак — галавешка. Астальцо — жывёліна, што засталася на гадоўлю. Асьмак — асьміна, мера сыпучых рэчываў (104,956 л.). Атпруць — вокліч на жывёлу, які азначае: пайшоў вон, на месца. Багатыр — багацей, багаты чалавек. Багуцкі — якога Бог даў. Бадай — хай, няхай, каб (y пажаданнях, праклёнах, лаянцы). Балазё — добра; тым больш што; добра што хоць. Балахон — белая палатняная сярмяга беларускіх сялян. Балмошны — баламутны, разбэшчаны. Баляваць — пры пітве i ежы весела праводзіць час. Безгалоўе — гора, забыццё. Бёрднік (берднік) — адмысловы майстар, які вырабляў бёрды (ткацкую прыладу, што служыць для прыбівання ўтку ў кроснах). Біч — бічук у цэпе. Бічы — падводныя камяні ў Нёмане паміж Гродна i Коўна, аб якія часта разбіваліся баркі
Дадатковыя словы
адпўст, апўха, атпрўць, багўцкі
14 👁