Старонка 31
◀ / 322 ▶
ГОРА ПЛАЧА І СКАЧА *. Каб выкруціцца з цяжкага становішча, чалавек вымушан рабіць нешта супраць сваёй волі, выкручвацца або загульвае. Грынблат: Гора плача, гора скача, гора і песенькі спявае; Гора мучыць, гора вучыць, гора песенькі пяе. ГОРДУЮ ПЫХУ БОГ ЗЬ НЕБА СЬПІХА. Занадта ганарысты сам сабе шкодзіць. ГОРКА РЭДЗЬКА, ДЫ ЯДУЦЬ, ЛІХА ЗАМУЖ, ДЫ ІДУЦЬ *. Звычайна кажуць як суджэнне жанчыне: хай блага жанчыне, але трэба скарыцца лёсу. Грынблат: Горка рэдзька, ды ядуць, кепска (дрэнна) замуж, ды ідуць. ГОСЬЦЬ — НЯВОЛЬНІК. Калі прымушаюць госця з'есці або выпіць лішняе. ГОСЬЦЬ МІЛЫ, І ХЛЕБА ШКОДА. Гавораць пра скупога гаспадара, а таксама ў выпадку з пахаваннем нябожчыка, з якім не трэба марудзіць. Насовіч: Госць міл, да хлеба жаль. ГОСЬЦЬ ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ЗОЛАТА, ДРУГІ ДЗЕНЬ СРЭБРА, А ТРЭЦІ — МЕДЗЬ І ДАМОЎ ЕДЗЬ *. Доўгія госці непажаданыя. Жартам так гаворыць сам госць, нагадваючы пра сваё доўгае гасцяванне. Насовіч: Госць першы дзень золата, другі — серабро, трэці медзь, хоць із двору едзь; Федароўскі: Госць першаго дня золатам, а другого срэбрам, а трэцяго медзь і да дому едзь. ГОСЬЦЬ, ЯК І РЫБА, НА ТРЭЦІ ДЗЕНЬ СЬМЯРДЗІЦЬ. Калі ў гасцях, не чакай трэцяга дня — трэба выбірацца. ГРАЗА Ў ЛЕС НЯЙДЗЕ *. Пры выхаванні дзяцей пагроза дае непажаданыя вынікі. Строгасць, пагроза не праходзяць безвынікова. Насовіч: Граза ў лес не ходзіць, а па людзях; Грынблат: Граза ў лес не йдзець, а па людзях ходзіць. ГРОЗІН РАК, ДЫ ЗЗАДУ ВОЧЫ. Няма чаго баяцца, калі слабы пагражае дужаму. Насмешлівы адказ на чые-н. пагрозы. Насовіч: Грозен рак, ды ззаду вочы; Грынблат: Грозны рак, ды ззаду вочы; Грозен рак, ды дзе ў яго вочы? Раманаў: Грозен рак, ды дзе яго вочы? ГРОШ КРУГАЛ. Грошы хутка разыходзяцца на розныя патрэбы. Насовіч: Грошы круглы, ад таго і коткі. ГРУН ГРУНУ ВОКА НІ ДЗЯЎБЕ *. Людзі, звязаныя агульнымі (звычайна карыснымі) інтарэсамі, не здрадж-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 322 ▶