апавядання — міфа, казкі, байкі, абраду i г. д. Як мараль адносіцца да байкі, так прыказка да сваёй апавядальнай крыніцы. Гэты завяршаючы вывад перадае сутнасць усёй з'явы, яе характар12. Менавіта на гэты бок прыказкі звяртаў увагу М. В. Гогаль, калі гаварыў, што «прыказка не ёсць якая-небудзь наперад пададзеная думка, прапанова пра справу, але ўжо падведзены вынік справы, адсед, адстой падзей, якія ўжо перабрадзілі, скончыліся, канчатковае атрыманне сілы справы з усіх бакоў яе, а не з адна' го»13. Праз іншасказальны, метафарычны сэнс прыказкі мы бачым першасны, прамы сэнс выразу. Сутнасць метафары заключаецца ў разуменні i перажыванні сутнасці аднаго віду ў тэрмінах сутнасці другога віду. Выраз: «Печка тучыцъ, а дарожка вучыць» разам з прамым значэннем набывае i пераноснае: «лянота робіць чалавека інертным, безыніцыятыўным, а дзейнасць, рухавасць надае яму спрактыкаванасць, здольнасць знаходзіць выхад з любога становішча». Метафарычна структурыруецца паняцце дзейнасці i бяздзейнасці, адпаведна структурыруецца i мова. Нашы агульнапрынятыя спосабы перадачы ляноты i дзейнасці заснаваны на метафары, якую мы ледзьве ўспрымаем. Метафара ўтрымліваецца не проста ў словах, якія мы выкарыстоўваем — яна ў саміх паняццях дзейнасці i ляноты. Мы так гаворым пра ляноту і дзейнасць таму, што так іх сабе ўяўляем, а дзейнічаем у адпаведнасці з тым, як нам уяўляюцца рэчы14. Метафара — гэта не проста прыналежнасць адных толькі слоў, а ў значнай сгупені i працэс чалавечага мысленна. Метафары, як моўныя выразы, магчымы менавіта таму, што яны ёсць у канцэптуальнай сістэме чалавека. Паколькі, што б мы ні казалі пра такія метафарычныя выразы, як: Печка тучыцъ, а дарожка вучыцъ; Лень жуе чалавека, а іржа жалеза; Ён не жывець, а толькі дні трэцъ; Ляжай ляжыць, а доля бяжыць; На варон не паглядай і варон не лаві, — пад метафарай мы разумеем метафарычнае паняцце. Сутнасць 12 Аксамітау А. С. Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі. Мн., 1958. С. 6. 13 Гоголь Н. В. Собр. соч.: В. 6 т. М., 1953. Том 6. С. 166. 14 Лакофф Дж., Джонсон М. Метафоры, которыми мы живем / / Язык и моделирование социального взаимодействия. М., 1987. С
10 👁