Да прыказак і прымавак блізка прымыкаюць прыкметы, загадкі, прыгаворкі, пажаданні, праклёны, скорагаворкі, замовы, казанныя формулы і іншыя віды парамій. I ў кожнай з іх свая галоўная, дэмінантная функция. Аднак для ўсіх выслоўяў агульны набор функций адзін і той жа. Гэтыя абставіны робяць усе параміялагічныя тыпы блізкімі адзін да аднаго. Неаднаразова ўказвалася на выключнае структурнае падабенства прыказак і загадак. Так, У. I. Даль пісаў, што «загадкі часам пераходзяць у прыказкі, становяцца і тымі і другімі: «Нічога не баліць, а ўсё стогне»; прыказкава гаворыцца гэтак пра ханжу і папрашайку, а як загадка — гэта свіння»11. Як старажытны міф, так і прыказка і фразеалагізм жывуць у вобразнай мове і перш за ўсё ў метафары. Суадносіны міфа і метафары, прыказкі і метафары маюць дыялектычны характар: фармальна прыказка і міф могуць супадаць з метафарай, могуць і перарасці яе. Але якую б развітую форму яны ні набылі, усё роўна прыказка і міф захоўваюць метафарычную форму. Пазнаць міф, прыказку, фразеалагізм — гэта азначае разгадаць у іх аснове метафару. Метафарычнае ўжыванне аднаго ці некалькіх слоў прыказкі так уплывае на змест усяго створанага ёю сказа, што той набывае афарыстычны сэнс. Калі гавораць: «У карчме а бане ўсе дваране», мы не задумваемся над значэннямі слоў «дваране», «карчма», а ўспрымаем усю прыказку ў сэнсе роўнасці ўсіх прысутных у пэўным месцы. Іменна дзякуючы метафарычнаму ўжыванню адзначаных слоў гэтага выразу створаны абагульняючы вобраз роўнасці. Такую ж з'яву заўважаем і ў прыказыцы: «I ў старой печы агонь гарыць», дзе метафарычна ўжытыя словы «агонь», «печ» надаюць усяму выразу афарыстычнае значэнне: і стары чалавек мае досыць жыццёвай энергіі, маладога запалу. Каб глыбей унікнуць у сутнасць з'явы, трэба хаця б у агульных рысах уявіць паходжанне гэтага мініяцюрнага твора, дзе словам цесна, а думкам прасторна. Прыказка нараджаецца ў выніку жыццёвых назіранняў. Яна ў сціслым выглядзе адлюстроўвае сутнасць гэтых фактаў, іх ідэю, з'яўляючыся канцэнтраваным згусткам папярэдняга 11 Даль В. Напутное. С
11 👁