лінгвістыкай, так i фалькларыстыкай. Супастаўляючы прыказкі i прымаўкі з фразеалагічнымі адзінкамі па істотных моўных прыкметах, бачым, што ўсе яны ў значнай ступені ізаморфныя. Яны ўяўляюць сабой клішэ i выкарыстоўваюцца ў мове ў якасці знакаў. Падобныя яны i функцыянальна: у маўленні яны могуць выступаць у аднолькавай або падобнай ролі. Нарэшце, yce яны ўключаны ў сістэму сінтагматыка-парадыгматычных адносін, г. зн. не толькі займаюць пэўнае месца ў лінейным маўленчым радзе, але i валодаюць той ці іншай парадыгмай або пэўным наборам роднасных формаў для кожнага дадзенага месца. Прыгадаем хоць бы прыказакі-сінонімы, аднолькавыя па лінгвістычнай структуры i сэнсу, але розныя па рэаліях: У чом у касцелі, у том у пасцелі; I ў цэркаў i ў кабак усё адзін андарак. 3 другога боку, прыказкі i прымаўкі трэба несумненна аднесці да фальклору. Як i ўсе фальклорныя тэксты, прыказкі i прымаўкі валодаюць пэўнай тэмай, г. зн. пра штосьці гавораць, у той час як словы і фразеалагізмы прынцыпова не маюць уласнай тэмы і могуць ужывацца з нагоды самых розных выпадкаў. У процілегласць словам і фразеалагізмам і падобна басням, анекдотам, казкам усе без выключэння прыказкі і прымаўкі сітуацыйныя, г. зн. не толькі ўжываюцца ў той ці іншай сітуацыі, але і самі гэту сітуацыю мадэліруюць. Замест таго, каб доўга і падрабязна апісваць якую-небудзь часта сустракаемую сітуацыю накшталт такой, як «Колькі ні рабі, усёй работы не пераробіш, асабліва, калі гэта цяжкая праца, якая можа аказацца не пад сілу», мы гаворым: «Працуй цэлы век, а работы не кончит», «Вышэй ілба не падскочыш», «Вышэй пупа не падскочыш», «Беручы на пуп, — падарвешся». I кожны, хто пачуе гэтыя прыказкі, нават не ведаючы іх загадзя, зразумее іх сэнс, бо слухач мадэліруе іх з дапамогай наглядных і ўсім зразумелых вобразаў. I хоць знакавая сутнасць і мадэліруючая здольнасць прыказак цесна звязаны паміж сабой, усё ж яны з'яўляюцца рознымі і цалкам самастойнымі ўласцівасцямі парамій. Кожная з гэтых уласцівасцяў адносіцца да розных бакоў унутранай структуры прыказак і прымавак: як знакі яны адносяцца да мовы, але як мадэлі яны належаць фальклору. I ў гэтым аказваюцца вельмі блізкімі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁