хто i малым даражыць», «кажуць пра беднага гаспадара, які, збіраючы з поля збожжа, не пакідае ніводнага каласка»), Як бачым, асаблівасцю прымавак з'яўляецца свабоднае ўключэнне ў іх састаў фразеалагічных адзінак (Хоць у вір галавою, то бяда з табою), у той час як прыказкі, які маюць двухпланавы характер, пазбаўлены такой асаблівасці: у слоўным складзе прыказак фразеалагічныя адзінкі не ўжываюцца зусім, выключаючы хіба такія словазлучэнні, якія толькі па гукавому складу адэкватныя фразеалагічным адзінкам (Дарованаму каню ў зубы не глядзяць), якія як слоўныя ўтварэнні могуць кваліфікавацца толькі як прататыпы будучых фразеалагічных адзінак. Ужыванне фразеалагічнай адзінкі як члена сказа ў складзе прымаўкі нічым не адрозніваецца ад ужывання яе ў другім свабодным словазлучэнні або сказе. Гэта сведчыць, з аднаго боку, пра неправамернасць аб'яднання прымавак і фразеалагічных адзінак як катэгарыяльна розных з'яў, з другога — аб правамернасці размежавання прыказак і прымавак. Прымаўка не можа быць прататыпам фразеалагічнай адзінкі, прыказка ж, не з'яўляючыся сама ў поўным саставе прататыпам фразеалагічнай адзінкі, можа ўключаць у свой састаў словазлучэнне — патэнцыяльны прататып фразеалагічнай адзінкі і тым самым можа разглядацца як адна з генетычных крыніц узнікнення фразеалагічных адзінак10. У структуры прымаўкі-сказа фразеалагічныя адзінкі паводзяць сябе як самастойныя адзінкі, якія выконваюць функцыю члена сказа нароўні ca словамі. Такім чынам, магчымасць уключэння фразеалагічных адзінак у склад прымавак і немагчымасць уключэння іх у склад прыказак можа разглядацца як лінгвістычны крытэрый іх размежавання. Параміі займаюць прамежкавае становішча паміж адзінкамі мовы і фальклору, дакладней, адначасова адносяцца і да мовы і да фальклору і адпаведна вывучаюцца як 10 Павленко Е. К. Лингвистические принципы разграничения пословиц, поговорок и фразеологических единиц / / Фразеологизм и его лексикографическая разработка. Материалы Международного симпозиума в рамках заседания Международной комиссии по проблемам славянской фразеологии при Международном комитете славистов. Мн.. 1987. С
12 👁