што азначаныя тры планы прыказкавых выказванняў у значнай ступені аўтаномныя»7. У беларускай фалькларыстыцы адрозненне прыказкі ад прымаўкі з улікам наяўнасці ў першай i адсутнасці ў другой пераноснага сэнсу ўпершыню было выказана I. Я. Лепешавым i M. А. Якалцэвіч у прадмове да «Слоўніка беларускіх прыказак»8 услед за рускімі даследчыкамі В. Шырокавай i У. П. Жукавым9. Прыказка валодае адначасова прамым планам зместу выказвання адпаведных слоў, якія яе ўтвараюць, i іншасказальным планам зместу выказвання, які не адпавядае значэнням слоў, якія яе ўтвараюць (Сабака, не пакачаўшы, не з 'есць). Прымаўка мае толькі прамы план зместу выказвання (Хто скуп, той не глуп). Такі падыход да размежавання прыказак і прымавак, прыняты У. П. Жукавым, I. Я. Лепешавым і М. А. Якалцэвіч, не выклікае сумнення ў яго аб'ектыўнасці. Але тым не менш, трэба прызнаць такі падыход чыста літаратуразнаўчым або фалькларыстычным. Які ж лінгвістычны прынцып ляжыць у аснове размежавання прыказак і прымавак? Як было ўстаноўлена вышэй, па свайму структурна-семантычнаму складу бліжэй за ўсё да прыказак і прымавак знаходзяцца фразеалагічныя адзінкі. Як жа яны ўзаемадзейнічаюць з гэтымі структурамі? Як устаноўлена, асаблівасцю прымаўкі з'яўляецца яе толькі адзін літаральны план выражэння думкі (Кармі статак мукой — пойдзе рукой; Хто не дбае, той трасцу мае), а прыказцы ўласцівы адначасова прамы і пераносны сэнс (Пойдзе каза да воза, папросіць сена: скулле ў бок у значэннях: «не рабі непрыемнасцяў нікому, не адмаўляй у дапамозе, бо гэтым пазбавіш сябе ў будучым дапамогі, падтрымкі» або «нагадвае хто-небудзь таму, хто адмовіў яму некалі ў дапамозе»; П 'яніцы і капля дарага — прамое дэнататыўнае значэнне «п'яніца выпівае ўсё да дна, да апошняй кроплі», пераноснае: «жартам кажуць пра таго, 7 Пермяков Г. Л. От поговорки до сказки. М., 1970. С. 8. 8 Лепешаў 1. Я., Якалцэвіч М. А. Слоўнік беларускіх прыказак. Даведнік. Мн., 1996. 9 Широкова О. Жизнь пословиц / / Русский язык в школе. 1931. № 6—7. С. 117; Жуков В. П. Словарь русских пословиц и поговорок. М., 1967. С
16 👁