азначае, што «яна заўсёды толькі частка меркавання», «незамкнутая структура». Таму прымаўкі, заключав аўтар, «найболын цесна звязаны з такімі ўстойлівымі выразамі, як фразеалагізмы»6. Атаясамленне прымаўкі з фразеалагічнай адзінкай, якое часта сустракаецца ў літаратуры, i ўжыванне гэтых тэрмінаў як сінонімаў не можа быць прызнана справядлівым не толькі таму, што вядзе да тэрміналагічнай блытаніны (прымаўка — фальклорны жанр, фразеалагізм — моўная адзінка i мовазнаўчы тэрмін), але i азначае безумоўнае аднясенне, без дастатковай на тое падставы, значнай часткі фразеалогіі беларускай мовы генетычна да фальклору. З'яўляючыся прэдыкатыўнымі словазлучэннямі, прыказкі i прымаўкі не адносяцца да фразеалагічнага складу мовы. Прынцыповая розніца паміж фразеалагічнымі адзінкамі, прыказкамі i прымаўкамі заключаецца ў тым, што апошнія ўяўляюць сабой закончаныя выказванні ў форме простата або складанага сказа, у аснове цэласнага сэнсавага зместу якіх знаходзіцца меркаванне. Фразеалагічныя адзінкі выконваюць у мове намінатыўную функцыю i з'яўляюцца носьбітамі лексічнага або фразеалагічнага значэння, у аснове якога ляжыць паняцце. У адрозненні ад прыказак i прымавак фразеалагічныя адзінкі не валодаюць катэгорыямі прэдыкатыўнасці i мадальнасці, не маюць сэнсавай i інтанацыйнай завершанасці i выступаюць заўсёды ў ролі члена сказа. Прыказкі i прымаўкі пры ўсёй сваёй уяўнай прастаце на самой справе з'яўляюцца даволі складанымі ўтварэннямі. У адрозненне ад іншых жанраў фальклору яны ніколі не выконваюцца самастойна, а ўваходзяць у жывую моўную тканку. 3 аднаго боку, гэта з'явы мовы, падобныя да звычайных фразеалагізмаў, з другога — якіясьці лагічныя адзінкі (суджэнні або высновы), з трэцяга боку — мастацкія мініяцюры, якія ў яркай, чаканнай форме адлюстроўваюць факты жывой рэчаіснасці. «Траістая прырода прыказак i прымавак патрабуе i траякага да іх падыходу — як да з'явы мовы, з'явы думкі i з'яў фалыслору, тым болын, 6 Параскевіч Г. В. Прыказкі і прымаўкі. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁