січна цэлае i выступае звычайна як адзін тэрмін. Ужываюцца яны i паасобку. Прыказкі (proverbs) i прымаўкі (sayings або proverbial phrases) маюць нямала агульнага таксама ў іншых мовах свету. Тым не менш даследчыкі спецыяльных параміялагічных прац імкнуцца размежаваць гэтыя два паняцці. У большасці выпадкаў тэрмін «прымаўка» ўжываецца як алегарычнае экспрэсіўнае незавершанае выказванне (напр., насіць ваду рэшатам), у той час як прыказка выступае ў якасці алегарычнай экспрэсіўнай сентэнцыі ў выглядзе закончанага сказа (Калі вы будзеце насіць ваду рэшатам, то з гэтага нічога не атрымаецца). Такая ўзаемасувязь паміж гэтымі паняццямі з'явілася падставай угварэння азначэння народнай прыказкі: «Поговорка — цветочек, а пословица — ягодка». Прывёўшы тэту прыказку ў прадмове да свайго зборніка «Пословицы русского народа», Ул. Даль адзначаў: «Прымаўка — абходны выраз, пераноснае маўленне, простае іншаскладанне, намёк, спосаб выказвання, але без прытчы, без суджэння, заключэння, прымянення; тэта адна першая палова прыказкі»3. «Прыблізна такое акрэсленне прымаўкі захоўваецца да гэтага часу ў нашай фалькларыстыцы», — адзначаў складальнік збору беларускіх «Прыказак і прымавак» М. Я. Грынолат4. Асноўнае, на што звяртаецца ўвага пры размежаванні прыказак і прымавак, гэта тое, што апошнія з'яўляюцца незакончанай думкай, не закончаным, «незамкнутым» меркаваннем, а толькі яго часткай. Такое ж тлумачэнне прымаўкі дае энцыклапедыя «Беларуская мова», у якой сцвярджаецца: «Прымаўка — гэта таксама ўстойлівае ў моўным ужыванні выслоўе, якое выразна, эмацыянальна характарызуе тую ці іншую падзею ці асобу, але толькі ў дадзеным канкрэтным выпадку, без абагул ьненняў i вывадаў: «Чужымі рукамі жар заграбаць»5. А ўказанне аўтара на набыццё прымаўкай канчатковага афармлення i канкрэтнага зместу толькі ў гэтым кантэксце 3 Даль В. Напутное // Пословицы русского народа. Сборник В. Даля. М., 1957. С. 20. 4 Грынолат М. Прыказкі і прымаўкі // Прыказкі і прымаўкі: У 2 кн. Мн., 1976. Кн. 1. C. 9. 5 Параскевіч Г. В. Прыказкі i прымаўкі // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994. C. 432. 1 Oa
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁