не зачыніш; Чужыя языкі — не свае вароты — не зачыніьи, у якіх побач з прамым значэннем высвечваецца і пераноснае: «нікога не прымусіш маўчаць, не гаварыць пра чужыя недахопы, няўдачы, адмоўныя рысы». Прымаўка ж у адрозненні ад прыказкі (і ад фразеалагізма) не мае такога двухпланавага характару. Напрыклад: Не цешся, калі знайшоў, і не смуціся, калі згубіў; Не цешся чужой бядзе, бо свая ідзе; Не зыч ліха другому, каб не давялося самому. Яшчэ больш адметных рыс у прымаўцы ў параўнанні з фразеалагізмам, які выконвае ў мове намінатыўную функцию i выступае, як правіла, у якасці члена сказа, у той час як прымаўка — толькі закончаны сказ. У складзе прымаўкі фразеалагізм можа выступаць у якасці члена сказа (Ад смерці рук не падложыш, дзе фразеалагізм выступае ў значэнні «не выратуеш капэ ад смерці, нічым не дапаможаш»), у слоўным жа складзе прыказкі фразеалагізм ніколі не ўжываецца. Улічваючы вялікую ўвагу, якую прыцягваюць да сябе прыказкі i прымаўкі, можа выклікаць толькі здзіўленне, што ніколі яшчэ не была сфармулявана як мае быць іх дэфініцыя. Сваю кнігу «Прыказкі» А. Тайлор, вядомы даследчык гэтага жанру, пачынае такой песімістычнай заўвагай: «Азначэнне прыказкі занадта цяжкое, каб брацца за такую задачу... Пра тое, ці з'яўляецца дадзены сказ прыказкай або не, гавораць нам якіясьці няўлоўныя прыкметы. Таму ніякае азначэнне не дапаможа нам з упэўненасцю ўстанавіць, ці маем мы ў дадзеным выпадку справу з прыказкай»1. Нешта накшталт гэтага сказана i другім параміялогам Б. Дж. Уайтынгам: «Прапанаваць кароткае i ў той жа час прыймальнае для работы азначэнне прыказкі, асабліва такое, якое ахапіла б усе прыказкавыя выразы, амаль немагчыма». I зусім безапеляцыйна: «На шчасце, азначэнне не з'яўляецца сапраўды неабходным, таму што ўсе мы ведаем, што такое прыказка»2. Беларускі выраз прыказкі і прымаўкі (адпаведна рускі — пословицы и поговорки) часта ўжываецца як адно сінтак1 Taylor А. The Proverb. Hatboro, Pennsylvania, 1962. 2 Whiting B. J. Proverbs and Proverbial Sayings. Introduction in «The Frank C. Brown Collection of North Carolina Folklore». Vol. 1. Durham, North Carolina, 1952. S
13 👁