ПАСЛЯСЛОЎЕ ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ I ФРАЗЕАЛАГІЧНЫЯ АДЗІНКІ ПАДАБЕНСТВА I АДРОЗНЕННЕ Мова, слова, фразеалагізм, прыказка, прымаўка — гэта абагульненне, узвелічэнне, апафеоз, урачыстасць, трыумф чалавечай думкі, якія здаўна прыцягвалі да сябе ўвагу вучоных, усіх цікаўных. Людзі спрабавалі разабрацца ў сутнасці гэтых тварэнняў чалавечага духу, ускрыць механізмы, якія рэгулююць жыццё i смерць мовы ў працэсе функцыянавання яе асобных выразаў i слоў, i зразумець, на падставе якіх заканамернасцяў заснавана сакральная формула, якая прапускае адно значэнне, затрымліваючы іншыя. Прыказкі, фразеалагізмы — гэта такія вобразныя матываваныя адзінкі мовы, у значэнні якіх важным з'яўляецца не дэнататыўны аспект, колькі рознага тыпу канатацыі, напластаванні, вобразы, эмоцыі i імпліцытныя ацэнкі. Менавіта гэтымі якасцямі яны адрозніваюцца ад слова ў намінатыўным значэнні, ад прамога, дэнататыўнага словазлучэння, ад прымаўкі. Асноўная маса прыказак i фразеалагічных адзінак вызначаецца вобразнасцю, значэнні якіх фармуюцца ў выніку пераносу прамога значэння свабоднага словазлучэння — прататыпу прыказкі або фразеалагічнай адзінкі, г. зн. першаснага дэнатата на аб'ект (другасны дэнатат). Параўн.: да парасячага піску (голасна крычаць) i да парасячага піску (напіцца), не ў яйку пішчыць (пішчыць у іншым месцы) i не ў яйку пішчыць (нялёгка дастаецца, дарма не возьмеш). Такое сумяшчэнне бачання дзвюх карцін у фразеалагічнай адзінцы, яе вобразнасць захоўваецца дзякуючы прысутнасці ў яе значэнні прататыпа. Такая ж з'ява назіраецца ў прыказцы, дзе вылучаецца адначасова прамы i іншасказальны, пераносны сэнс. Параўн. прыказкі: На чужы рапгок не накінеш платок; На чужы раточак не начэпіш замочак; Чужого хлява 10a Зак
11 👁