НЕКАЛЬКІ СЛОЎ ПРА ТВОРЫ ФАНТАЗІІ ЛЮ ДЗЕЙ НА БЕЛАРУСІ Запісаў Феліцыян Сурын «Tygodnik iIlustrowany», 1873. № XI Сурын Фэлікс — белетрыст, фалькларыст, удзельнік паўстання 1863 г., паходзіў з Магілёўшчыны. АД СМЕРЦІ I ПАД КАРЧОМ НЕ СХАВАЕШСЯ. Гл. c. 19, 28, 273. БЕДНЕНЬКІ: ОХ! А ЗА IM БОГ. ГДЗЕ ЛЮБЯЦЬ, НЕ УЧАШЧАЙ, ГДЗЕ НЕ ЛЮБЯЦЬ, ГОСЦЯМ НЕ БЫВАЙ. ГДЗЕ НЕ ПЕРАСКОЧЫШ - ПАДЛЕЗІШ. ТЭТЫ СВЕТ — МАКАЎ ЦВЕТ. Пра скарацечнасць чалавечага жыцця і прыгажосць зямнога жыцця. ДАРАГІ КУПЦУ КАРАБЛІ, А СТАРЦУ ХАДУЛІ. Кожнаму свае дорага. ДРУГ, ПРЫЯЦЕЛЬ ДА ЧОРНАГА ДНЯ. Ненадзейны сябар. ЗА КАРАЛЯ САСА БЫЛО ХЛЕБА I МЯСА, А ЯК СТАЎ ПАНЯТОЎСКІ, ТАК I ХЛЕБ НЕ ТАКОЎСКІ *. Ранейшае жыццё было лепшым, чым зараз. КАШ БОГ ДАСЦЬ I Ў АКНО ПАДАСЦЬ. Калі пашанцуе, то удача сама прыйдзе. Гл. с. 48. КАРОЎКА, ШТО МНОГА МЫКАЕ, МАЛА МАСЛА ДАЕ. Гаманлівы, гаваркі чалавек мала робіць, мала з яго карысці. НАТУРА - НЕ ПУНЬКА, НЕ ПЕРАСТАВІШ. Немагчыма змяніць характар чалавека. НЕ РАД БРАТ БРАТУ, А БРАТНЯМУ ШМАТУ. Брат радуецца таму, што той яму прывёз. СЛАВЕН БУБЕН ЗА ГАРАМІ. Прывабным здаецца тое, што знаходзіцца дзесьці далёка. Гл. с. 94. ТАМ МАЯ РАДЗІНА, ГДЗЕ МНЕ ДОБРАЯ ГАДЗІНА. У ГОЛАД НАМРУЦЦА, А Ў ВАЙНУ НАЛГУЦЦА. ЧОРЦЕ, ЧОРЦЕ, ГДЗЕ ТЫ ПРЫВЫК? - У БАЛОЦЕ. Кожнаму там лепш, дзе прывык. ШАНЦУЕ, ЯК ШЛЕМЕ НА АРЭНДЗЕ. Насмешліва кажуць пра таго, каму не шанцуе ў чым-н. Часта жыды, узяўшы зямлю ў арэнду, аддавалі яе ў запашку бедным сялянам; у выніку такой пасрэдніцкай аперацыі яны мелі невялікі прыбытак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁