ЯК БОГ ПАМАЧЫЎ, ТАК I ВЫСУШЫЦЬ. Бог усемагутны; намочыць і высушыць. ЯК БОГ СВЕТ ТВАРЫЎ, ДЫК ЦЯБЕ РОЗУМУ НЕ ПЫТАЎ. Пра абмежаванага, недалёкага чалавека. ЯК ГУКНЕШ, ТАК 1 АДГУКНЕЦЦА. Як сам паставішся да каго-н., так ён да цябе. Гл. с. 124. ЯК ДАРОБЩ Ь ЛІХА, ПРАРЭЖУЦЦА Й ЗУБЫ. Калі дапякуць, пачнеш абараняцца. ЯК ДБАЕШ, ТАК I МАЕШ. Як старается, так і зарабляеш. Гл. с. 124. ЯК ДЗЕ ПЯЮЦЬ, ПРЫСТАНЬ ХУТЧЭЙ, БО ПЕСНЯ СПЩ Ь У ЗЛЫХ ЛЮДЗЕЙ. ЯК ПРАЦУЕШ, ТАК I МАЕШ. Як ты працуеш, так табе і плацяць. ЯК СВЕТ СВЕТАМ, ЯК БОГ БОГАМ - ТАКОГА НЕ БЫЛО. Такога ніколі не было; пра нешта неверагоднае. ЯК СТАНЕ ЛІХА, НЕ ЎСЯДЗІШ ЦІХА. ЯК ТРЫВОГА, ДЫ К ДА БОГА, А ЯК ПА ТРЫВОЗЕ, ДЫК ПА БОЗЕ. Як бяда, дык да Бога, а як бяда мінула, дык і Бога забыў. Гл. с. 124. ЯК У МЯНЕ ПШ ОНКА ЎДАЛАСЯ, АДКУЛЬ I РАДИЯ ЎЗЯЛАСЯ; ЯК У МЯНЕ ПШОНКА НЕ ЎРАДЗІЛА, АДРАКЛАСЯ I РАДЗІНА. ЯК У ЯДЗЕ, ТАК I Ў ХАДЗЕ. ЯКАЯ МАСЦЬ, ТАКАЯ I СНАСЦЬ. Як выглддае прадмет, такая і яго вартасць. ЯКІ БОГ, ТАКАЯ I ВЕРА. Гл. с. 195. ЯКІ ГОСЦЬ, ТАКОЕ 1 ЧАСТАВАННЕ Гл. с. 127. ЯКІ ДЗЯКУЙ, ТАКАЯ I РАБОТА. Як плацяць, так і працуюць. ЯСЛІ ДА КАНЯ НЕ ХОДЗЯЦЬ. Малады павінен паважаць старэйшага, заляцацца да любай дзяўчыны. ЯШЧЭ ТОЙ НЕ РАДЗІЎСЯ, ХТО Б УСІМ ДАГАДЗІЎ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁