ЧУЖЫ ХЛЕБ СМАЧНЫ, ДА НЕ СЫТНЫ. Чужым дабром не абагацішся. ЧУЖЫМ РОЗУМАМ РАЗУМНЫ НЕ БУДЗЕШ. Чужога розуму ў сваю галаву не перанясеш. Гл. с. 117. ЧУЖЫМІ СЛЯЗАМІ НЕ РАЗЖЫВЕШСЯ. На чужым горы свае шчасце не створыш. ЧУЖЫЯ ХВАЛЯЧЫ ЗАМКІ, НЕ ГАНЬ СВАЕ КЛЯМКІ. Ніколі не трэба ганіць свайго. ЧЫМ БОЛЕЙ МАЕМ, ТЫМ ХЦІВЕЙШЫМІ БЫВАЕМ. Багацце вядзе да прагнасці. ЧЫМ ГАРШЧОК НАКІПІЦЬ, ТЫМ I ПАХНЕЦЬ. Чым чалавек апантаны, так і дзейнічае. Ш ШТО ЗАНАДТА, ТО I СВІННІ НЕ ЯДУЦЬ. Залішняе не ідзе на карысць. Гл. с. 119. ШТО КАМУ БАЛЩЬ, ТОЙ АБ ТЫМ I КРЫЧЫЦЬ. Кожны гаворыць пра набалелае. Гл. с. 119. ШТО КАЧАН, ТО ГАЛАВА, А ШТО ГАЛАВА, ТО РОЗУМ. Кожны мяркуе інакш, не так, як іншыя. ШТО САБЕ НЕ МІЛА, ТАГО I ДРУГОМУ НЕ ЗЫЧ. ШТО СЁННЯ ЗРОБІШ, ТАГО ЗАЎТРА НЕ БУДЗЕШ РАБЩЬ. ШТО ХОРАША, ТОЕ САМО СЯБЕ ХВАЛЩЬ. Добраму не патрабуецца пахвалы. ШЧАСЦЕ ЯК ДА КАГО: АДЗІН БЕДНЫ, АЛЕ ШЧАСЛІВЫ, А ІНШ Ы БАГАТЫ, А ШЧАСЦЯ НЕ БАЧЫЦЬ. ШЧЫРАМУ I БОГ ПАМАГАЕ. Людзі заўсёды на баку шчырага, праўдзівага, чыстасардэчнага, адкрытага чалавека. Я ЯЗЫК МОЙ — ВОРАГ МОЙ. Пра нястрыманага ў выказваннях чалавека, які сабе на шкоду гаворыць лішняе. ЯЗЫЧЕ, ЯЗЫЧЕ! ЦІ ЛІХА ЦЯБЕ МЫЧА? УВА МНЕ СЯД31Ш, А МНЕ ДАБРА НЕ ЗЫЧЫШ. тс'. ЯК БОГ АДСТУШЦЦА, ТО I ДОБРЫЯ ЛЮДЗІ НЕ ПАМОГУЦЬ
9 👁