ЦІ ЯК АДЗІН АДРЭЗАЎ НОС, ДЫ К I ДРУГІЯ ПОЙДУЦЬ РЭЗАЦЬ? Пра сляпое перайманне, малпаванне. ЦЫГАН ЦЫГАНСКУЮ ПРАЎДУ ГАВОРЫЦЬ. Хлусіць, маніць. ЦЯПЕР НАС КАТУЕШ, МОЖА КАЛІ I САМ ПАТАНЦУЕШ. Можаш і сам апынуцца ў непрывабным становішчы. ЦЯРПЕННЕ I ПРАЦА ГОРЫ ПЕРАНОСЯЦЬ. Цярпенне і праца ўсё пераадолеюць. Ч ЧАГО НЕ ЯСІ, ТАГО I К РОТУ НЕ НЯСІ. Калі не па душы, не прымай. ЧАГО САБЕ НЕ ХОЧАШ, ТАГО I ДРУГОМУ НЕ РАБІ. ЧАГО ЧАЛАВЕК НЕ ЗМОЖА, КАЛІ БОГ ПАМОЖА?! Чалавек усё здолее, зможа. ЧАЛАВЕК ГОРА ВЫТРЫВАЕ, А РАСКОШЫ НЕ. ЧАЛАВЕК ПАКУЛЬ У ГОРЫ НЕ ПАБУДЗЕ, НЕ ЗНАЕ ДАБРА. ЧАЛАВЕК ПАМЯРКУЕ, А БОГ ПАШВАНКУЕ. Не заўсёды атрымліваецца так, як загадзя мяркуецца, думаецца. ЧАЛАВЕК У НЯШЧАСЦІ, А БОГ У ПАРОЗЕ. ЧАЛАВЕК УСЁ НАДАЕ, АЖ ПАКУЛЬ РУК НЕ САШЧЭМІЦЬ. Чалавек працуе да канца жыцця. ЧАРКА ГАРЭЛКІ — МОРА СЛЁЗ. Гарэлка прыносіць гора, няшчасце людзям. ЧУЖАЯ БЯДА — ЛЮДЗЯМ СМЕХ. Людзей мала хвалюе чужая бяда. Гл. с. 116. ЧУЖАЯ ДОЛЯ ПАД БОК КОЛЕ. Людзі зайздросцяць чужому шчасцю. ЧУЖАЯ СТАРАНА ТУГОЮ ВОРАНА, СЛЯЗЬМІ ЗАСЕЯНА. Чужы край наганяе сум, нуду. ЧУЖАЯ ЦАРКВА ГОРШ, ЯК БОГУ КАРЧМА. Чужое веравызнанне для веруючага непрымальна. ЧУЖОГА НАВУЧАЙСЯ, СВАЙГО НЕ ЦУРАЙСЯ. ЧУЖУЮ БЯДУ ПАЛЬЦАМ РАЗВЯДУ, А НА СВАЮ РАДЫ НЕ ЗНАЙДУ. Чужыя цяжкасці здаюцца не такімі сур'ёзнымі, як свае. Гл. с
Дадатковыя словы
сурёзнымі
12 👁