яго заключаецца ў тым, што не толькі наша ўяўленне пра ляноту, але i спосаб яе бачання тоіцца ў нашым веданні i вопыце фізічнай бяздзейнасці. Нават калі вы ніколі не працавалі, але толькі прадпрымалі нейкія крокі ў дасягненні якой-небудзь мэты, вы ўсё ж успрымаеце аргументы і будуеце іх у адпаведнасці з метафарай таму, што яна ўбудавана ў канцэптуальную сістэму культуры, у якой вы існуеце. Прыказкі і прымаўкі адлюстроўваюць быт і грамадскае жыццё народа, яго традыцыі і мараль, яго веру, перакананні і погляды. У прыказках і прымаўках у вобразнай форме адбіта жыццё такім, якім яно ёсць у сапраўднасці, без прыкрас i лакіроўкі рэчаіснасці. Прыказка — гэта праява перш за ўсё хуткага i ўніклівага розуму, які павучае, раіць і перасцярагае, сунімае і суцішае, хваліць і ганіць, упікае і дакарае, палохае, данімае і пагражае. Сіла і моц гэтага маленькага народнага твора ў тым, што за ім аўтарытэт грамады, усяго народа
13 👁