с СКАЗАЎ БЫ, АЛЕ ПЕЧ У ХАЦЕ. Прысгойнасць не дазваляе сказаць непрыстойнае. Гл. с. 161. СМАЧНЫ ЖАБЕ ГАРЭХ, ДЫ ЗУБОЎ БОГ НЕ ДАЎ. Хацелася б каму-н. атрымаць што-н., але няма магчымасці дасягнуць жаданага. СЦЕРАЖОНАГА I БОГ СЦЕРАЖЭ. Хто сцеражэцца, той унікне небяспекі. Гл. с. 96. У У БОГА ЎСЁ НАПАГАТОВЕ. Гл. с. 162. У БОГА ЎСЯГО МНОГА. Гавораць таксама пры перамене пагоды, цвіценні расліннасці. У ІНШ ЫМ НЯШЧАСЦІ ШЧАСЦЕ СХАВАНА. Гаворыцца тады, калі якая-н. непрыемнасць робіцца прычынай спрыяльных падзей. У КАРОВЫ ЯЗЫК ДОЎГІ, А ГАВАРЫЦЬ ЗАКАЗАНА. Папярэджанне баўбатуну, каб не малоў языком. У ЛЮДЗЕЙ ПЫТАЙ, ДЫ СВОЙ РОЗУМ МАЙ. У ПРОСТЫХ СЭРЦАХ БОГ СПАЧЫВАЕ. У ПРОЧКІ ЗБІРАЙСЯ, А ЖЫТА СЕЙ. У якім бы стане ні знаходзіўся чалавек, яго думы звязаны з надзённымі клопатамі. У РОДЗЕ НЕ БЕЗ ВЫРАДКА. У калектыве сустракаецца чалавек з дрэннымі якасцямі. У СВЕЦЕ ДУРНІ НЕ ПАЗВОДЗІЛ1СЯ. Кажуць тыя, хто злоўжывае спагадлівасцю іншых. У ЧУЖОЙ СТАРАНЕ СОКАЛА ЗАВУ ЦБ ВАРОНАЮ. У кожным краі па-рознаму ацэньваюць адну і тую ж рэч, з'яву. У ЧУЖЫМ БАКУ ВОЧЫ ПА КУЛАКУ. У іншай краіне ўсё здаецца лепшым. Гл. с. 104. УПАРТАЯ КАЗА - ВОЎКУ КАРЫСЦЬ. Незгаворлівы, няўступчывы чалавек часта трапляе ў цяжкае становішча. УПРАСІЛІСЯ ЗЛЫДНІ НА ТРЫ ДН1, А Ў ГОД НЕ ВЫЖЫВЕШ. Пра нахабных падманшчыкаў. УСАДЗІЎ БОГ ДУШУ НІ Ў ПЕНЬ, НІ Ў ГРУШУ *. Пра нікчэмнага чалавека. іо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяву
17 👁