п ПА ЗАСЛУЗЕ ЗАПЛАТА. Па справах і заплата: маеш, што заслужыў. ПА НЯВОЛІ НЕ ПЛАЧУЦЬ. Нікому не даспадобы няволя. ПАД КІМ ЛЁД ТРАШЧЫЦЬ, А ПАД КІМ I ЛОМІЦЦА. У кожнага складваецца па-рознаму: адзін удала праскочыць, другі праваліцца. ПАПАЎ БОГ У ВАКНО. Калі чалавек пазбавіўся лішніх клопатаў i мітусні. ПАПРАЎДЗЕ СМЯЕЦЦА ТОЙ, ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІ. Гаворыцца як папярэджанне не насміхацца з каго-н., не ведаючы, чым закончацца чые-н. справы, учынкі. ПАРОЮ СЕНА КОСЮЦЬ. Усякаму свой час. ПЕРАЖЫЛІ КАНСТЫТУЦЫЮ, ПЕРАЖЫВЁМ I ТЭТУ ДОЛЮ КУЦУЮ. Бачылі горшае, i гэта як-н. перажывём. ПЕРАТРЭЦЦА, ПЕРАМЕЛЕЦЦА - МУКА БУДЗЕ. 3 часам усё дрэннае, непрыемнае забудзецца. ПІ ГОРКАЕ, ЕЖ КІСЛАЕ - ПАМРЭШ, НЕ ЗГНІЕШ. ПРАМАЎЧАНАЕ СЛОВА НЕ ПСУЕ. Несказанае слова не сапсуе справы. ПРАСТАТА СВЯТАЯ, ЯЕ Ж I НА ЗУБЫ ПАДЫМАЮЦЬ. Часта наіўны, прастадушны чалавек робіцца аб'ектам насмешак. ПРАЎДА ГРУБА, ДА БОГУ ЛЮБА. Горкая праўда людзям вочы коле, а Богу яна люба. Гл. с. 83. ПРАЎДА, ЯК АЛІВА - НА ВЕРХ ВЫПЛЫВАЕ. Гавораць, калі вераць у перамогу справядлівасці. ПРАЦУЙ, НЯ БОЖА, I БОГ ДАПАМОЖА. Прымаўляюць таму, хто скардзіцца на свой лёс. Гл. с. 83. ПРЫВЯРЭДЛІВАМУ САМ ЧОРТ НЕ ДАГОДЗЩЬ. Пераборліваму, капрызнаму цяжка дагадзіць. ПТУШКУ СІЛЛЁМ, А ЧАЛАВЕКА СЛОВАМ ЛОВЯЦЬ. Скарыстаўшы ўпушчанае кім-н. слова, агаворку, прымусіць таго выканаць сказанае. ПУСТАЯ БОЧКА ГОЛАСНА ЗВІНІЦЬ *. Пусты, абмежаваны чалавек шмат думае пра сябе. ПУСТЫ КОЛАС ДАГАРЫ СТАЩЬ. 'тс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам
18 👁