КАЛІ ГАСПАДАР У КАРЧМЕ СКАЧА, ТО ГАСПАДЫНЯ Ў ДОМА ПЛАЧА. Калі гаспадар прапівае апошнія грашы, гаспадыня пакутвае. КАЛІ ДЗІЦЯЦІ НЕ СПАГАНЯЕШ ГРАЗЫ, ТО I ПАШАНАВАННЕ, МАЦІ, НЕ ЖДЖЫ. Дзіця трэба выхоўваць змалку, каб выхаваць добрага чалавека. КАЛІ ДУША ЧОРНАЯ, ТО I МЫЛАМ НЕ ВЫМЫЕШ. Ад ганебных учынкаў не адмыешся. КАЛІ МАТКА ВЕДЗЬМА, ТО I ДАЧКА ЗЕЛЛЕ ЗНАЕ. У дзецях паўтараюцца звычкі бацькоў. КОЖНАМУ ДРАЗДУ ЖАЛЬ ПА СВАІМ ГНЯЗДУ. Кожнаму шкода свайго, роднага. КОЖНАМУ СВОЙ ЧАРВЯК СЭРЦА ТОЧЫЦЬ. У кожнага душэўная боль, свае клопаты ёсць па кім-, чым-н. КОЖНЫ АБ САБЕ, А БОГ АБ УСІХ. КОЛАС, ШТО ЗЯРНЯТ НЕ МАЕ, ДАГАРЫ ЛОБ ПАДЫМАЕ. Пусты, абмежаваны чалавек шмат пра сябе думае. М МЫ ТАК, А БОГ ІНАК. Не заўсёды атрымліваецца так, як хацелася б. Н НА КАГО БОГ, НА ТАГО I ЛЮДЗІ. Калі бедны зазнае здзекі, кпіны ад людзей. Гл. с. 62. НА ТАБЕ, БОЖА, ШТО МНЕ НЕ ГОЖА. Асуджэнне ўсякай няшчырасці. Кажуць, калі каму-н. даюць у якасці падарунка або пры падзеле маёмасці тое, што ні да чога непрыгоднае. Гл. с. 63. НЕ ДАЙ БОГ 3 ІВАНА ПАНА. Гавораць гэтак у дакор таму, хто забыў сваё нізкае паходжанне і жорстка абыходзіцца са сваімі падначаленымі. Гл. с. 66. НЕ ДАЙ БОГ СВІННІ РОГ, А ТО ЎВЕСБ СВЕТ ПЕРАВЯРНУЛА Б. тс'. Гл. с. 66. НЕ СТРОЙ ЖАРЦІКАЎ - БОГА НЕ АШУКАЕШ. Не прыкідвайся дурнем, не прытварайся. Н1ХТО Ў БОГА НЕ БЫЎ, 3 БОГАМ НЕ МЕРКАВАЎСЯ. Ніхто не ведае божых планаў і не ўмаўляецца з імі. 10 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁