Старонка 287
◀ / 322 ▶
З БОГАМ ТАРГАВАЦЦА НЕ БУДЗЕШ. ‘тс’. З БРАХНІ НЕ МРУЦЬ, ДА ІМ БОЛЕЙ ВЕРЫ НЕДАЮЦЬ. З БЯДЫ ДА РОСКАШЫ, ТО ХУТКА ПРЫВЫКНУЦЬ, АЛЕ З РОСКАШЫ ДА БЯДЫ, ТО НЕ. З ВЯЛІКАЙ ЛЮБОСЦІ НЕ РАЗ КІЙ ПАЛОМІЦЬ КОСЦІ. Асцярога дзеўкам перад хлопцамі з дрэннымі схільнасцямі. З ДОБРАГА ЎЧЫНКУ І АНЁЛЫ ЦЕШАЦЦА. З ДУРНЕМ НІ ЗНАЙСЦІ НІ ЗГУБІЦЬ. З дурнем справы не зробіш, не дамовішся. Гл. с. 40. З ЖЫРУ САБАКІ ШАЛЕЮЦЬ. Гэтак кажуць, калі багатыя распутнічаюць, лайдачаць. З КАСОЮ ПАГОДЫ НЕ ЧАКАЮЦЬ. Неабходная справа не адкладваецца. З КІМ ЖЫЦЬ, ТАГО НЕ ГНЯВІЦЬ. З ЛІХІМ ЧАЛАВЕКАМ, ТО І ГАДЗІНА ВЕКАМ. З ЛЮДЗЬМІ ЖЫВІ, А З БОГАМ ПАМІРАЙ. З МОЛАДУ БАЛІ СПРАЎЛЯЛІ, А ПАД СТАРАСЦЬ ЖАБРАКАМІ СТАЛІ. З МОЛАДУ ПРАРЭЖЫНКА, А ПАД СТАРАСЦЬ ДЗІРКА. Грахі моладасці на старасці пакутуюцца хваробамі. З РАЗУМНЫМ ПАГАВОРЫШ — ВУМА НАБЯРЭШСЯ, А З ДУРНЕМ — І АПОШНІ СТРАЦІШ. З РОДНАЙ СТАРОНКІ І ВАРОНА СЯСТРА. З ЧЫМ У КАЛЫСКУ, З ТЫМ І Ў ДАМАВІНУ. Пра нязменным характары чалавека. ЗА БАЛЯВАННЕМ СЛЕДАМ ХОДЗІЦЬ ГАЛАДАВАННЕ. Разгульнае жыццё даводзіць да галечы. ЗА ДАБРО ДАБРОМ ПЛАЦІЦЬ ТРЭБА. ЗА КАМАРОМ НЕ ГАНЯЙСЯ З ТАПАРОМ. Нікчэмная справа не варта вялікіх намаганняў. ЗА СТАРАННЕ БОГ ДБАЙЛІВАМУ ПАМАГАЕ. ЗА ЦЯРПЕННЕ ДАСЦЬ БОГ ЗБАВЕННЕ. ЗА ЧУЖЫМ ГАНІСЯ, НА СВАЁ АЗІРНІСЯ. Сваё можаш згубіць, калі за чужым пагонішся. Гл. с. 42. ЗАБІЛА Б БАБА ЛОСЯ, КАБ УДАЛОСЯ. Калі добрыя намеры не даюць вынікаў. ЗАМОК НЕ АД ЗЛОДЗЕЯ, А АД ДОБРАГА ЧАЛАВЕКА. Гл. с. 42.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 322 ▶