ЕДЗЕШ У ДАРОГУ, ПАКЛАНІСЯ БОГУ. тс'. ЕДУ ЦІХА - CA МНОЙ ЛІХА; ЕДУ СКОРА - CA МНОЙ ГОРА. Адмоўная ацэнка свайго жыцця, сгановішча. ЕЖ ХЛЕБ 3 ВАДОЮ, АБЫ НЕ 3 БЯДОЮ. Лепш жыць у беднасці, чым у няшчасці. ЕХАЎШЫ БАЧКОМ, НІ 3 KIM НЕ ЗАЧЭШШСЯ. Усё будзе добра і цябе не зачэпяць, калі сам будзеш далікатны і асцярожны. Ё ЁН ЗА ПЯЦЬ ГРОШАЎ ПЕХАТОЮ ДА СМАЛЕНСКУ ПАГОНЩЬ. Пра скнару, Ж ЖАБА КВОКЧА - СВАЁ БАЛОТА ХВАЛЩЬ. Кожны хваліць свае блізкае, дарагое. Гл. с. 53. ЖАЛАСНІКАЎ МНОГА, ДА ПАМОЧНІКАЎ МАЛА. Спачуваць кожны можа, а дапамагчы рэдка хто. ЖАРТАВАЦЬ ВОЛЬНА, ДА НЕ КАЛОЦЬ БОЛЬНА. Жартаваць можна, толькі не раздражняць з'едлівымі, колкімі заўвагамі. ЖУДА БЯДЗЕ НЕ ПО МАЧ. Жах толькі павялічвае бяду, а не дапамагае ёй. ЖЫВІ ПРОСТА - ПРАЖЫВЕШ ГАДОЎ СО СТА. Пражывеш доўга, калі будзеш жыць без усякіх ухіленняў, ненармальнасцяў. ЖЫВІ ТАК, КАБ ДРУГІМ БЫЛО ДОБРА 3 ТАБОЮ, А ТАБЕ 3 ІМІ. ЖЫЦЦЁ, ЯК ДАРОГА: ПРАСІ БОГА. У жыцці, як і ў дарозе, усякае здараецца, таму прасі Бога. 3 3 АДВАЖНЫМ ДОБРА I Ў ЛЕС ІСЦІ. 3 АДНЫМ БОГАМ НА СТО ВОРАГАЎ. 3 Богам і на ворагаў не страшна ісці. 3 БОГАМ КАНТРАКТАЎ НЕ РАБЩЬ. Бог на здзелкі ні з кім не ідзе
Дадатковыя словы
зедлівымі
17 👁