ДОБРАГА НІКОМУ НЕ ЗАМАЛА. ДОБРАЕ ДОЎГА Ў ПАМЯЦІ, А ЛІХОЕ ЯШЧЭ ДАЛЕЙ. ДОБРАЕ ЛЯЖЫЦЬ, А ЛІХОЕ БЯЖЫЦЬ. Дрэнная слава хугка распаўсюджваецца, а добрае пра чалавека можа застацца невядомым. Гл. с. 37. ДОБРАМУ ЎСЮДЫ ДОБРА, А КЕПСКАМУ КЕПСКА. ДОБРАЯ ЦНОТА ДАРАЖЭЙ АД СРЭБРА Й ЗОЛАТА. Маральная чысціня даражэй за ўсё. ДОБРЫ I СЛОВА ПАСЛУХАЕ, А ЛІХІ I КІЯ НЕ. ДОБРЫМІ НАМ ЕРАМ I ЎСЁ ПЕКЛА ВЫСЛАНА. Сам намер без старания ажыццявіць нічога не варты. ДОКТАР 3 ЛЕКАМІ НЕ ПАМОЖА, КАЛІ БОГ НЕ ДАПАМОЖА. Усё ў руках божых. ДРУГІХ МЫЕ, А СВАІХ СЭПЛЯЎ НЕ БАЧЫЦЬ. Іншых абгаворвае, а сваіх недахопаў не бачыць. ДУМАЮ ГОРАДУ НЕ ВОЗЬМЕШ. Трэба дзейнічаць, каб нечага дасягнуць. ДУРАНЬ КАМЕНЬ У РЭЧКУ ЎКІНЕ, А ДЗЕСЯЦЬ РАЗУМНЫХ НЕ ДАСТАНУЦЬ. Кажуць з незадавальненнем пра назойлівага. ДУРНАЯ ГАЛАВА НІ ЛЫСЕЕ, HI СІВЕЕ. ДУРНАЯ ПОМАЧ ГОРШ НЕМАЧЫ. Пра няўмелую паслугу, якая прычыняе толькі непрыемнасці. ДУРНАЯ ПТУШКА СВАЕ ГНЯЗДО ШМАРУЕ. ДУРНОЙ ТАНЦОЎЦЫ I ХВАРТУХ ЗАВАДА *. Пра таго, хто свае няўдачы тлумачыць аб'ектыўнымі прычынамі. ДУРНЫ ЗАКОНАЎ НЕ ЗНАЕ, ДЫ СВАЕ МАЕ. Дурань не лічыцца з агульнапрынятымі правіламі паводзін. ДУРНЫ ПАСПЕХ ЛЮДЗЯМ НА СМЕХ. Парада дзейнічаць не спяшаючыся, каб не памыліцца і не выклікаць насмешкі. ДУРНЯЎ УСЮДЫ НЕ БРАКУЕ. ДУШЫ СВАЕ НА ДАЛОНЬ НЕ ВЫЙМЕШ ДЫ НЕ ПАКАЖАШ. Цяжка даказаць сваю невінаватасць, калі табе не вераць. E ЕДЗЕШ НА ДЗЕНЬ, БЯРЫ ХЛЕБА НА ТЫДЗЕНЬ. Савет таму, хто збіраецца ў дарогу
Дадатковыя словы
абектыўнымі
21 👁