ДАЙ НА ТРЫ ДНІ, ВОЗЬМЕ ЗЛЫДНІ. Пра пазыкі, якія цяжка вярнуць. ДАЙ НЕ ЎБОГАМУ, А ПАТРАБУЮЧАМУ. ДАЙ СЭРЦУ ВОЛЮ, ЗАВЯДЗЕ Ў НЯВОЛЮ. Свае хаценне горш прымушэння, калі чалавек становіцца яго рабом. ДАЛЕЙ ПАЛОЖЫШ, БЛІЖЭЙ ВОЗЬМЕШ. Калі надзейна схаваеш, то захаваеш. Гл. с. 33. ДАПАМОГ БОГ ЗРАБІЦЬ, ДАПАМОЖА I СПАЖЫЦЬ. ДАРМОВАЕ ЎСЁГДЫ ПРАХАМ БЯРЭЦЦА. Што легка прыходзіць, тое легка з рук сыходзіць. ДАСЦЬ БОГ ДЗЕНЬ, ДАСЦЬ I ДАРОГУ *. Час адчыніць усё. ДАСЦЬ БОГ ДЗЕНЬ, ДАСЦЬ I ПАЖЫВУ *. Калі пашанцуе, то поспех сам прыйдзе. Гл. с. 34. ДАЎ БОГ ЦЯЛЯ, ДА НЯМА ХЛЯВА. Пры ўсякім прыбытку з'яўляюцца новыя клопаты. Гл. с. 173. ДАЎ СЛОВА - ДЗЯРЖЫСЯ, А НЕ ДАЎ - КРАПІСЯ. Напамінак быць верным свайму слову. ДЗЕ «БАДАЙ» УМЯШАЕЦЦА, ТАМ БОГ АДСТУПАЕЦЦА. Пра сваркі. ДЗЕ ГАСПАДАР НЕ ХОДЗЩЬ, ТАМ НІЎКА НЕ РОДЗІЦЬ. Калі гаспадар будзе апрацоўваць свае поле, то яно дасць яму ўраджай, прыбытак. ДЗЕ ДОБРЫ КРАЙ, ТАМ I ПАД ЕЛКАЮ РАЙ. У добрай старонцы ўсюды добра. ДЗЕ НЕ БЫВАЮЦЬ СМЕРЦІ, А РАЗ ТРЭБА ПАМЕРЦІ. ДЗЕЛЯ ВОШЫ КАЖУХА НЕ КІДАЙ. 3-за якой-н. драбязы не рызыкуй чым-н. вартым, каштоўным. ДЗЕЦ1 БАЛУЮЦЦА АД МАТЧЫНАГА БЛІНЦА, А РАЗУМНЕЮЦЬ АД БАЦЬКАВАГА ДУБЦА. ДЗЯРЖЫ ЯЗЫК ЗА ЗУБАМІ, КАЛІ ХОЧАШ БЫЦЬ 3 ЛЮДЗЯМІ. Калі хочаш жыць у згодзе, не рабі людзям непрыемнасці. ДОБРА 3 ТЫМ СВАРЫЦЦА, ХТО БОГА БАІЦЦА. Добра сварыцца з ціхім, лагодным, рахманым. ДОБРА Ў ЛЮДЗЯХ, АЛЕ ЦЯЖКА Ў ЛЮДЗЯХ. Усюды аднолькава складана
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
20 👁