ЗАЎТРАЕ АДHАМУ БОГУ ВЯДОМА. ЗГУБІЎШЫ ПРАЎДУ, I САМ ПРАПАДЗЕШ. ЗДРАДУ ПРЫЙМАЮЦЬ, А ЗДРАДНІКА ВЕШАЮЦЬ. ЗЛОБА ЛЮДСКАЯ МЕЖАЎ НЕ ЗНАЕ. ЗНАЧАН СОКАЛ ПА ПАЛЁТУ, А САВА ПА ВОКУ. Па паводзінах, учынках, справах відаць, што за чалавек. Гл. с. 175. ЗНЯЎШЫ ГАЛАВУ, ПА ВАЛАСОХ НЕ ПЛАЧУЦЬ. Зрабіўшы што-н. непапраўнае, няма сэнсу шкадаваць дробязей. Гаворыцца тады, калі ўжо позна і бескарысна шкадаваць пра што-н. ЗОЛАТА I Ў КРАМЕ ДАСТАНЕШ, А РОЗУМУ НІКОМУ НЕ ПРЫСТАВІШ. Бедны разумны лепш за багатага дурня. I I БОГ УСІМ НЕ ДАГОДЗІЦЬ. Патрэбы чалавека бязмежныя. I ДА БУЛАВЫ ТРЭБА ГАЛАВА. Ва ўсім патрэбен розум нават у самай бяздумнай справе. I КОСЦІ ПА РОДНАЙ СТАРОНЦЫ ПЛАЧУЦЬ. Кожны імкнецца вярнуцца на радзіму. I КОТ ГАСПАДЫНЯ, КАЛІ БЛІНЦЫ НА ПАЛІЦЫ. Кожны можа згатаваць ежу, калі ёсць з чаго. Гл. с. 48. I ЛІСІЦА АЛАДКІ ПЯЧЭ, КАЛІ ЦЕСТА НА АПАНОЎ ЦЯЧЭ. Пры дастатку кожны ўладзіцца выгодна. Гл. с. 48. I ЛЮДЗІ НЕ ПАМОГУЦЬ, КАЛІ БОГ НЕ ПАМОЖА. I МЯДЗВЕДЗЯ ВУЧАЦЬ. Пра вялікія магчымасці навучання. I НА ГЛАДКАЙ ДАРОЗЕ ПРЫПАДАК МОЖА ЗДАРЫЦЦА. Неспадзяваны выпадак можа здарыцца ў любы час, у любым месцы. I РАЗУМНЫ НЕ КУПЩ Ь, ЯК ДУРАНЬ НЕ ПРАДАСЦЬ. Пра ўзаемавыключальныя рэчы. I Ў ЦАРКВУ ХОДЗІЦЬ I ЛЮДЗЯМ ШКОДЗІЦЬ. тс'. ІНІІІАЯ ДАБРАТА ГОРШ ДУРНАТЫ. Пра няўмелую паслугу, якая прыносіць толькі непрыемнасці. ІНШЫХ СЛУХАЙ I СВОЙ РОЗУМ МАЙ. У кожнай справе разлічвай перш на свой розум
14 👁