ГАЛОДНАМУ НА ВУМЕ ХЛЕБ, А П 'ЯНАМУ ХМЕЛЬ. Karo што хвалюе, турбуе, той пра тое і думае. Гл. с. 28. ГАСПАДАРКУ ВАДЗЩЬ - НЕ ЗАЖМУРЫЎШЫ ВОЧЫ ХАДЗЩЬ. Гаспадарку весці — справа не з лёгкіх. ГДЕСЬ ЗА МОРАМ, ГДЕСЬ НА ВОСТРАВЕ, ТАМ КАБАН ЖЫВЕ, ЛЫЧАМ АРЭ, НАГАМІ БАРАНУЕ, ХВАСТОМ СЕЕ. ЗА ІМ ПШАНІЦА РОДЗЩ Ь, ДЗЕД СТАРЫ ХОДЗЩЬ, ПШАНІЦУ ЗБІРАЕ, КАЛАЧЫ ПЯЧЭ I ЎСЮ ВЁСКУ КОРМЩ Ь. ДА НАМ ТАЮ НЕ ЗНАЦЬ, НАМ ТАГО НЕ БАЧЫЦЬ. Там добра, дзе нас няма, кажуць іранічна. Усюды аднолькава. Гл. с. 97. ГДЗЕ ДЗЯЦЕЙ СЕМ, ТАМ I ДОЛЯ ЎСЕМ, А Ў МЯНЕ - АДНО, I ТОЕ ДОЛІ ЖАДНО. ГДЗЕ ДОБРА, ТАМ ПАМАГАТЫХ МНОГА. Дарадчыкі заўсёды знойдуцца ў простай сітуацыі. ГДЗЕ ЖЫВУЦЬ ЖЫКАЎЦЫ, ТАМ БОГ АДСТУПІЎСЯ, А ГДЗЕ ЯКАЎЦЫ, ТАМ БОГ ЖЫВЕ. ГДЗЕ ЛЮБЯЦЬ - НЕ ЎЧАШЧАЙ, А ГДЗЕ НЕ ЛЮБЯЦЬ - I НАГОЮ НЕ НАКЛАДАЙ. ГДЗЕ НЕДАГЛЯД, ТАМ ЗАЎСЁДЫ ДАКЛАД. Нядбайнасць выпраўляюць матэрыяльнымі выдаткамі. ГДЗЕ ПРОСТА, ТАМ АНЁЛАЎ СА СТО, А ГДЗЕ МНОГА ЗАЦЕЙ, ТАМ СТО ЧАРЦЕЙ. Дзе справы ідуць паспяхова, там усё спакойна, а пры іх ускладненні ўзнікае шмат непрадбачных праблем, блытаніна, напружанне. ГДЗЕ СЫН АДЗІН, ДЫ К I ТОЙ НЕ ЛЮДЗІН. Блага, калі адзін сын у сям'і. ГНІ ДУБІНУ, ПАКУЛЬ МАЛАДАЯ. Выхоўвай маладога замалад. ГОЕНЫЯ РАНЫ НЕ ТРЭБА ДРАЖНЩЬ. Не трэба чапляць за балючае, хваляваць, раздражняць суразмоўніка. Гл. с. 29. ГОРА МУЧЫЦЬ, ГОРА ВУЧЫЦЬ, ГОРА Й ПЕСЕНЬКІ ПЯЕ. Гора вымушае чалавека быць выкрутлівым. Гл. с. 30. ГОРА НАВУЧЫЦЬ ГЛЯДЗЕЦЬ УГОРУ. Маліцца чалавека прымушае цяжкае становішча, безвыходная, безнадзейная сітуацыя. ГОРКАМУ ЎСЮДЫ ГОРКА. Гаротнаму бедняку ўсюды цяжка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
18 👁