БЯДУ ПЕРАЦЯРПЕЎ, А ДАБРА НЕ СЦЯРПЕЎ. Б'ЕМСЯ, СВАРЫМСЯ, АЛЕ СВАЙГО БЕРАГУ ДЗЯРЖЭМСЯ. Нягледзячы на супярэчнасці, жывём у згодзе. В ВІДЗЕН СОКАЛ ПА ЛЯТУ, А САВА ПА ВОКУ. Па паводзінах, па ўчынках, справах адразу відаць, што за чалавек. ВІДНА ПА БОЧКАХ, ХТО ХОДЗЩЬ ПА НОЧКАХ. Па ўчынках, справах, паводзінах відаць, што за чалавек. ВОКА БАЧЫЦЬ ДАЛЁКА, А РОЗУМ ЯШЧЭ ДАЛЕЙ. У думках можна ўявіць самыя неверагодныя карціны. ВОСТРАЕ ГАЛАВЫ I МЕЧ НЕ БЯРЭ. Кемлівы ўнікае пакарання. ВОЎК ГАДАВАНЫ I НЕПРЫЯЦЕЛЬ ЯДНАНЫ УСЕ РОЎНА. ВОЧЧА НАШ, БАЦЬКА НАШ КУРЭЙ КРАЎ, ПАД ПЕЧ ХАВАЎ, ДЗЕЦІ СКАЗАЛІ - БАЦЬКУ ЗВЯЗАЛІ. Насмешка над бацькам, які і сам не моліцца і дзяцей не вучыць маліцца. ВУСНАМІ МЁД РАЗЛІВАЕ, А ЗА ПАЗУХАЙ КАМЕНЬ ТРЫМАЕ. Пра крывадушнага з затоенай злосцю чалавека. Гл. с. 60. ВУЧЫСЯ I АД ДУРНЯ, АЛЕ НЕ БУДЗЬ TAKI, ЯК ЁН *. ВЫПЛЮНУЎШЫ, СЛІНЫ НЕ ПАДЫМЕШ. Сказанага не вернеш. Гл. с. 27. ВЫШЭЙ ГАЛАВЫ НЕ ПАДЫМЕШСЯ. Вышэй сваіх здольнасцяў не пойдзеш. Гл. с. 144. ВЯСКОВЫ САБАКІ, А ДВАРОВЫ СЛУЖКІ - УСЕ РОЎНЫЯ. ВЯСНА I ВОСЕНЬ НА РАБОЙ КАБЫЛЕ ЕЗДЗЯЦЬ. Пра дрэннае надвор'е, асабліва восенню і вясной. Гл. с. 26. Г ГАВАРЫЦЬ - СЕРАБРО, МАЎЧАЦЬ - ЗОЛАТА. Лепш прамаўчаць, чым сказаць лішняе
Дадатковыя словы
бемся, надворе
31 👁