БОГА БОЙСЯ, ГАСЦЕЙ ШАНУЙ. БОГА НЕ БАЧЫШ, АЛЕ ЧУЕШ. БОГА НЕ ДУМАЙ АБМАНУЦЬ. БОГА НЕ ЗАБЫВАЙ, ЧУЖЫХ ГРАХОЎ НЕ ПЕРАСУДЖВАЙ. БОГА НЕ КУПІШ, ЁН ТОЛЬКІ ПА МАЛІТВАХ ДАЕ. Богу трэба маліцца. БОГА ХВАЛІ I ЧОРТА НЕ КВЯЛІ. Раяць, каб і непрыяцеля не раздражнялі. Гл. с. 23. БОГУ МАЛІСЯ I НАДЗЕЮ МЕЙ. БОЖА, ПАМАЖЫ, АЛЕ Й САМ НЕ ЛЯЖЫ *. Кажуць гультаю, каб працаваў. Гл. с. 23. БОЖАЕ ВОЛІ НЕ ПЕРАМОЖАШ. БОЙСЯ КАРОВЫ СПЕРАДУ, КАНЯ - 3 ЗАДУ, А ДУРНЯ — 3 УСІХ БАКОЎ. Кажуць пра неабходнасць быць абачлівым з неразумным чалавекам. БОЛЕЙ СЛУХАЙ, А МЕНЕЙ ГАВАРЫ. Калі будзеш слухаць, больш даведаешся, а калі будзеш многа гаварыць, можаш незнарок прагаварыцца. БОРЗДАЯ РАБОТА - ЧОРТУ КАРЫСЦЬ. 3 жвавай, хуткай працы мала карысці. БРАХЛІВАГА САБАКУ ЗДАЛЁКУ ПАЧУЕШ. Звадніка, брахуна адразу пазнаеш па гаворцы. БРУД - ХВАРОБА, БРУД - МАГІЛА, ЧЫСЦІНЯ ЗДАРОЎЕ, США. БУДЗЕ I НА ЖЫГЛЁВУЮ КРАПІВУ МАРОЗ. Дачакаецца крыўдзіцель пакарання. БУДЗЕ ПАРА, ВЫРАСЦЕ ТРАВА. Усяму свой час. Гл. с. 24. БУДЗЬ ПЕРШ ВЫСЛУХАЧЫМ, А ПОТЫМ ПАВЯДАЧЫМ. Спярша выслухай, а потым кажы. БУДУЦЬ ДЗЕЦІ, БУДЗЕ I НАДЗЕЦІ. З'явяцца дзеці, хопіць і на іх дастатку. БЯДА БЯДУ ВЯЗЕ, А ТРЭЦЯЯ ПАГАНЯЕ; ПАБЯЖЫШ - НА БЯДУ НАБЯЖЫШ, ПАСТАІШ - БЯДА НАГОНЩЬ *. Гавораць, калі каму-н. не шанцуе, калі непрыемнасці ідуць адна за адной. Гл. с. 16. БЯДА ЗАЎСЁДЫ У ПАРЫ ХОДЗЩЬ. тс'. Гл. с. 274. БЯДА ХОЦЬ МУЧЫЦЬ, АЛЕ ЖЫЦЬ ВУЧЫЦЬ. Беднага трэба навучаць быць працавітым, вынаходлівым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявяцца
17 👁