БОГ I ТО НЕПРЫЯЦЕЛЯЎ МАЕ. Гэтак суцяшаюць таго, хто нажыў ворагаў. БОГ КАЗАЎ I 3 ГРЭШНІКАМ ДЗЯЛЩЦА. Міласціну трэба даваць і п'яніцам, і злодзеям і інш. грэшнікам. БОГ ЛАСКАВЕЙ СУДЗІЦЬ АД ЛЮДЗЕЙ. Бог спагадлівы, паблажлівы, памяркоўны. БОГ ЛЕСУ НЕ ПАРАВАЎНАВАЎ, ТАК I ЛЮДЗЕЙ НА РАЎНУЕ. Людзей немагчыма зрабіць аднолькавымі ў якіх-н. адносінах. Гл. c. 22. БОГ НЕ ГУЛЯЕ, А ДАБРО ПЕРАМЯРАЕ: У АДНАГО ВОЗЬМЕ, А ДРУГОМУ ДАСЦЬ. Бог імкнецца зрабіць людзей матэрыяльна забяспечанымі, болын-менш роўнымі. Гл. c. 22. БОГ НЕ ГУЛЯЕ, МНОГА ПАЛАТНА МАЕ ДЫ БАГАТЫМ ТОРБЫ ПРЫГАТАЎЛЯЕ. За нарабаванае, набытае незаконным шляхам злодзеі павінны панесці пакаранне. БОГ НЕ ЗАХОЧА, ТО ЯК НІ КРУЦІСЯ, А НІЧОГА НЕ ЗРОБІШ. БОГ НЕ СЛУХАЕ, ЯК СВІННЯ РУХАЕ. Бог не слухае нагавораў, паклёпаў. Гл. с. 23. БОГ НЕ СТУЧОН, ДА ЛУЧОН. Бог не пагражае стукам, але трапна карае. БОГ НЕ TAKI - НЕ СЛУХАЕ САБАКІ. Бог ігнаруе нагаворы, паклёпы. БОГ НЕ ЦЯЛЯ - ПАЗНАЕ КРУЦЕЛЯ. Чыё-н. махлярства ці несумленнасць абавязкова выявяцца і ацэняцца па заслугах. Гл. с. 23. БОГ ПАКАРАЕ, БОГ I ПАМІЛУЕ *. Кажуць са спадзяваннем, што ўсё абьщзецца. БОГ ПРАЎДУ БАЧЫЦЬ, АЛЕ НЕ СКОРА СКАЖА. Бог не адразу карае злачынца. БОГ СІРАТУ ЛЮ БЩ Ь, АЛЕ ШЧАСЦЯ НЕ ДАЕЦЬ. Кажуць са спагадай пра сірату. БОГ УВІДЗІЦЬ, ХТО КАГО ПАКРЫЎДЗІЦБ. БОГ ШТО АБЯЦАЕ, ТО Й ДАТРЫМАЕ. БОГ ШЧЫРЫЯ СЭРЦЫ ЛЮ БЩ Ь. БОГ, БУДУЧЫ БОГАМ, БОЛЬШ ЦЯРПЕЎ АД НАС. БОГ, КАЛІ КІНЕ, ДЫ К ЗНОЙДЗЕШ I Ў МЯКІНЕ. Бог нікога не пакідае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніцам
14 👁