БІ САРОКУ I БАРОНУ, ДАБ'ЕШСЯ ДА БЕЛАГА ЛЕБЯДЗЯ. Парада не грэбаваць нічым, нават самым нязначным спачатку. БІТАМУ САБАКУ КІЯ НЕ ПАКАЗВАЙ. Біты сабака ўжо бачыў кій, ведае, што гэта такое. БІТЫ АДЗІН ДЗЕСЯЦЬ НЯБІТЫХ КАШТУЕ. Адзін бывалы варты дзесяці нявопытных. Гл. c. 40. БЛАГАЯ ПУГА ЛЫЧНАЯ, А БЕЗ ЯЕ ЯШЧЭ ГОРАЙ. Няхай будзе хоць які працаўнік, бо без яго яшчэ горш. БЛАГІ 3 ЛІХІМ ЗНАЮЦЦА, АДЗІН НА ДРУГОГА СПАСЫЛАЮЦЦА. Калі кожны імкнецца зваліць віну на другога. БОГ БАГАТЫ - БОЛЕЙ МАЕ, ЯК РАЗДАЎ. Раяць спадзявацца на божую дапамогу. БОГ БАЧЫЦЬ СІРОЧЫЯ СЛЁЗЫ. Кажуць ca спагадай пра сірот, іх нешчаслівую долю. БОГ БЯРЭ, БОГ ДАЕ. Кажуць як суцяшэнне каму-н. чыёй-н. смерці або страты чаго-н. БОГ ГОРДЫХ 3 НЕБА СКІДАЕ. Кажуць, калі нахабнага начальніка звальняюць. А таксама пра залішне ганарлівага, пыхлівага чалавека. БОГ ДАЕ НА ЎСІХ ДОЛЮ. Кажуць таму, хто турбуецца пра сваю будучыню. БОГ ДАРОГАІО, А ЧОРТ ЦАЛІКОМ. Пра чалавека разумнага i безразважнага. БОГ ДАЎ СВЯТА, А ЧОРТ РАБОТУ *. Неадпаведнае захаванне божых прыказанняў. БОГ ДОПУСТ ДАПУСЦІЎ. Кажа хто-н. у апраўданне свайго дзеяння. БОГ ДЫ БОГ, АЛЕ I САМ НЕ БУДЗЬ ПЛОХ. Парада разлічваць на ўласныя сілы. БОГ 3 ЛЮДЗЬМІ РОБІЦЬ ІГРЫСКО: АДНАГО ЎГАРУ, А ДРУГОГА НІЗКА. Бог аднаго можа павысіць, а другога панізіць. БОГ ЗАРОДЖВАЕ ПШАНІЦУ, А ЧОРТ КУКОЛЬ CEE. Чулы чалавек робіць дабро, а ліхі — зло. БОГ ЗАСМУЦІЦЬ, БОГ ПАЦЕШЫЦЬ. Бог можа i азмрочыць i ўзрадаваць чалавека. БОГ ЗАХОЧА I 3 РУК АДЫМЕ. БОГ ЗАХОЧА, I СЛЯПЫ ЎБАЧА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся, тэта
18 👁