БАЦЬКАЎСКАЕ ШЧЫРАЕ БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ I Ў АГНІ НЕ ЗГАРЫЦЬ, I Ў ВАДЗЕ НЕ ЎТОПІЦЦА. Бацькоўскае благаслаўленне самае важнае для дзяцей, нават з таго свету, лічылася ў народзе. БАЦЬКІ KOPCTKAE ЕЛІ, А НА ДЗЯЦЕЙ ACKOMIHA. За ўчынкі бацькоў расплачваюцца дзеці. БАЧАННЕМ ЖЫВАРАНКА НЕ ЗЛОВІШ. Дакор таму, хто не дзейнічае. БАЧЫЦЬ БОГ 3 НЕБА, ШТО КАМУ ТРЭБА *. БАЮЧЫСЯ ТРЭСКУ, I Ў ЛЕС НЕ ТРЭБА ХАДЗІЦЬ. Баязлівы ўсяго баіцца, нават таго, што не можа быць небяспечным; таму не варта яму брацца за якую-н. большменш складаную справу. Гл. c. 25. БАЯЗЛІВАМУ I КОРЧ - МЯДЗВЕДЗЬ. Кажуць пра залішне асцярожнага чалавека. БАЯЗЛІВАМУ I СВОЙ ДЕНЬ СТРАШАН. тс'. БАЯЦЦА НЯШЧАСЦЯ I ШЧАСЦЯ НЕ ПЫТАЦЬ. Без рызыкі мала чаго даб'ешся. БЕДАВАЛЬНІКУ МНОГА, А РАТАВАЛЬНІКУ МАЛА. Спачуваючых знойдзецца больш, чым сапраўдных дапаможнікаў, якія выручаць з бяды. БЕДНЫ МОЖА БЫЦЬ БАГАЧОМ, А БАГАЧ БЕДНЫМ. БЕДНЫХ БОГ ПАМЯТАЕ, А БАГАТЫ ЎСІХ ЗАБЫB A E. БЕЗ АДВАГІ НЯМА ПАВАГІ. Смелы, бясстрашны чалавек заслугоўвае павагу. БЕЗ АХВОТЫ НЯМА РАБОТЫ. Тое, што робіцца з захапленнем, дае добрыя вынікі. БЕЗ БОГА I ВОЛАС 3 ГАЛАВЫ НЕ СПАДЗЕ. Кажуць, калі сцвярджаюць, што ўсё падуладна Богу. БЕЗ БОГА НІ ДА ПАРОГА, А 3 БОГАМ ХОЦЬ ЗА МОРА. тс'. Гл. с. 142. БЕЗ КАМАНДЫ ВОЙСКА ПН Е. Пра выключную ролю камандзіра ў арміі, арганізацыі i г. д. БЕЗ НАВУКІ I ЛАПЦЯ НЕ СПЛЯЦЕШ. Нават дробязная справа патрабуе навучання, навыкаў, вопыту. БЕРАЖОНАГА I БОГ БЕРАЖЭ. Хто беражэцца, той засцеражэ сябе. Гаворыцца як парада быць асцярожным
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся
15 👁