Б БАБА МНОГА ЗНАЕ, ТОЛЬКІ МАЛА ПРАЎДЫ КАЖА. Жанчыны вызначаюцца хітрым норавам, скрытнасцю. БАБА СЛЯЗОЙ, А МУЖЫК ГАРБОМ ПРАЦУЮЦЬ. Баба плачам, жальбой, а мужык непасрэднай цяжкай працай нажываюць багацце. БАБЕ ХОЦЬ 3 ЖЫГАЛА, ДЫ К ЕЙ УСЁ МАЛА. Прагнасць бабы бязмежная. БАГАТАГА ЗА ВАРОТАМІ СУСТРАКАЮЦЬ, А АД БЕДНАГА ДЗВЕРЫ ЗАЧЫНЯЮЦЬ. Дагаджаюць таму, падлізваюцца да таго, ад каго спадзяюцца мець выгаду. БАГАТАМУ КРАСЦІ, А СТАРОМУ МАНЩЬ НЕ ПАДАБАЕ. У багатага і так усяго хапае, а стары не павінен лгаць, бо многа ведае сапраўднага. БАГАТЫ ГРОШЫ ЗБІРАЕ, А ЧОРТ МАШНУ ГАТУЕ. Багаты ўсяго свайго багацця не выкарыстае. БАГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЧЫМ БЕДНЫ ЖЫВІЦЦА, А БЕДНЫ СМЯЕЦЦА, ДЗЕ Ў БАГАТАГА ДЗЯЕЦЦА. Жартаўліва ўжываецца як станоўчая ацэнка жыццёвасці беднага. Гл. с. 19, 157, 199, 242. БАГАТЫ СМАЧНА ЕСЦБ, ДА БЛАГА СПІЦЬ. Багаты ўвесь час думае, як зберагчы свае багацце. БАГАТЫР АД БАГАЦЦЯ ПНЕ. Тое, чаго занадта, лішняе не ідзе на карысць. БАГАЦТВА РАЗДЫМАЕ, А ГАЛОТА НАПНАЕ. Багацце раз'ядноўвае людзей, а беднасць — згінае. БАГАЦЦЕ - НЕ ШЧАСЦЕ, А НЕШТА ІНШАЕ. БАЛІ ДЫ ГУЛІ НЕ АДНАГО Ў ЛАПЦІ АБУЛІ. Разгульнае жыццё прывяло да разарэння. Гл. с. 31. БАЛЩЬ МАЯ ГАЛАВА, ШТО ЧУЖАЯ СТАРАНА. БАЛМОШНАЯ МАТКА, БАЛМОШНАЕ 1 ДЗЩЯТКА. Адмоўныя рысы бацькоў перадаюцца іх дзецям. БАЛОТА БЕЗ ЧОРТА НЕ БЫВАЕ. Ёсць умовы рабіць што-н. нядобрае, знойдуцца і яго выканаўцы. БАЦБКАЎ КЛЁН СТРАХУ ЗРЫВАЕ, А МАЦЯРЫН ХАТУ 3 КАРЭННЕМ ВЫВАРАЧАЕ. Мацярынскі праклён больш моцны, больш дзейсны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разядноўвае
15 👁