АДКЛАД НЕ ІДЗЕ Ў ЛАД. Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна ці трэба зрабіць неадкладна. Гл. c. 15. АДНА БЯДА - НЕ БЯДА, ДЗВЕ БЯДЫ - ПАЎБЯДЫ, АЛЕ КАЛІ ТРЭЦЯЮ НАДЫБАЕШ - ВОСЬ ТАДЫ БЯДУ СПАЗНАЕШ. Гл. c. 278. АДНА БЯДА НЕ ХОДЗІЦЬ, ДРУГУЮ ЗА САБОЙ BOДЗІЦЬ. Калі непрыемнасці ідуць адна за адной. Гл. c. 16. АДНА ГАЛАВА - ДОБРА, А ДЗВЕ ЯШЧЭ ЛЕПЕЙ. Лепш параіцца з кім-н., чым рашаць справу аднаму. Гл. c. 16. АДНА РАДА - ДОБРА, А ДЗВЕ - ЛЕПЕЙ. тс'. АДНАМУ I ТРЭСКА ГОЛЩЬ, А ДРУГОМУ I БРЫТВА НЕ ХОЧА. Кажуць, калі несправядліва дзеляць што-н., неаднолькава адносяцца да каго-н. і пад. АДНО ПАЛЕНА I Ў ПЕЧЫ НЕ ГАРЫЦЬ, А ДВА I НА ВЕТРЫ НЕ ГАСНУЦЬ *. Аднаму кепска, у адзіноце ніякая справа не ладзіцца, а ўдваіх наадварот. АДНО ЎМЁРЛЫ - СВАБОДНЫ, АДНО РАЗУМНЫ БАГАТЫ. Свабодным будзеш толькі пасля смерці, а разумным — калі разбагацееш. АДНОЙ РУКОЙ ВУЗЛА НЕ ЗВЯЖАШ. У адзіночку цяжка справіцца з чым-н. Гл. с. 17. АДНЫ ВОЧЫ I ПЛАЧУЦЬ I СМЯЮЦЦА. АЖАНЩЦА - НЕ ЎПАСЦІ: НІ УСТАНЕШ, НІ АТРАСЕШСЯ. Жаніцьба — справа сур'ёзная. АПЁКСЯ МАЛАКОМ, ДЗЬМУХАЕ НА ВАДУ. Той, хто ўжо аднойчы сутыкнуўся з непрыемнасцямі, няўдачай, робіцца празмерна асцярожным. Гл. с. 18. АПУДЖАНАЯ БАРОНА I КУСТА БАІЦЦА. тс'. АРХАНЁЛЫ СПЯВАЮЦЬ, ДОБРЫХ ДЗЕТАК ЗЗЫВАЮЦЬ, У НЕБА IX САДЖАЮЦЬ, БОГА ТАМ ВЫХВАЛЯЮЦЬ: НЕ ПЛАЧ, МАЦІ, ПА ДЗІЦЯЦІ, НЕ НАРАКАЙ НА БОГА - ТРЭБА I АНЁЛАМ ПАМОГА. Суцяшэнне пасля смерці дзіцяці. АТАЎКА - СЕНУ ПРЫБАЎКА, ДА НЕ ЎМЕЎ СКАСЩ Ь САЎКА. 3 малых частак складваецца вялікае, таму і малое трэба выкарыстаць. АХВОТА ГОРШ НЯВОЛІ. Тое, што чалавеку па душы, ён робіць ахвотна. Кажуць, калі бяруцца за што-н. складанае, цяжкае не па абавязку, а добраахвотна. Гл. с
Дадатковыя словы
сурёзная
15 👁