АБЫ РУКІ, ТО СЛУЖБА БУДЗЕ. Было б каму рабіць, а праца знойдзецца. АБЫ ЎМІРАЎ, А ДАМІНА БУДЗЕ. Няма чаго хвалявацца пра наступства чаго-н. няўмольнага. АБЫ ХАЦЕЦЬ, ТО МОЖНА ЗНАЙСЦІ. Пра станоўчыя вынікі якіх-н. пошукаў. АБЯЦАНАЮ КАШУЛЯЙ НЕ НАГРЭЕШСЯ. Кажуць іранічна, калі не вераць у хуткае выкананне кім-н. дадзеных ім абяцанняў. АД БАЯЗНІ МАЛА ПРЫЯЗНІ. АД БОГА ГРЭХ, А АД ЛЮДЗЕЙ СМЕХ. Смех - не грэх; жартаўлівыя заўвагі да сваіх бліжніх часта спалучаюцца з заклікам да Бога. Гл. с. 14. АД БОГА НЕ СХАВАЕШСЯ - УСЮДЫ ЗНОЙДЗЕ. АД БОГА НІДЗЕ НЕ ЎЦЯЧЭШ - УСЮДЫ ЗНОЙДЗЕ. АД БЯДЫ КІЕМ НЕ АБАРОНІШСЯ. Бяда выступав ў розных выявах. АД ДАБРА НЕ ЎЦЯКАЙ, БЛАГОГА НЕ РАБІ. АД ДРЭННАГА СЕМЯ НЕ ЧАКАЙ ДОБРАГА ПЛЕМЯ. Пра залежнасць ураджаю ад якасці насення. АД ІСКРЫ СЫР-БОР ЗАГАРЫЦЦА. 3-за якой-н. дробязі можа распачацца якая-н. справа, падняцца шум, перапалох. АД ЛІХОГА, ПОЛЫ ПАДАБРАЎШЫ, УЦЯКАЙ. Уцякай з усіх ног ад непрыемнасцяў. АД СМЕРЦІ НІ АДКУШШСЯ, НІ АДПРОСІШСЯ. Смерці не пазбегнуць. Гл. с. 15. АД СМЕРЦІ НЯМА ЗЕЛЛЯ. АД СТАРАСЦІ 1 АД СМЕРЦІ НЯМА ЛЕКАЎ НА СВЕЦЕ *. тс'. АД ЧАРТА КРЫЖ МАЕШ, АД ЛІХОГА ЧАЛАВЕКА НІЧОГА. Ад чорта крыжом абаронішся, а ад ліхога чалавека нічым. АД ЯЗЫКОЎ НІДЗЕ НЕ ЎЦЯЧЭШ. Цяжка пазбегнуць людскіх абгавораў, плётак. АДВАЖНАМУ I БОГ ПАМАГАЕ. Смелы, рашучы чалавек усюды перамагае. АДЗІН БОГ БАГАТЫ. 1 багачы наракаюць на нястачу. АДЗІН БОГ ПРАЎДУ ЛЮБІЦЬ. Праўда ў людзей часта выклікае непрыемнае пачуццё, зайздрасць
14 👁