мы. Так яно сталася і з яго «Зборн ікам беларускіх народны х п р ы казак і пры м авак», якія запісаны на 382 старонках машынапісу ад літары А да М. У прадмове да зборніка ўкладальнік ставіў перад сабой непасільную задачу: «Д а гэт а га часу ўж о з 'явілася ням ала больш ы х i м енш ы х зборн ікаў беларускіх народны х пры казак, але на ж аль яны ў с е далёкія ад т аго, к а б паказац ь увесь ск а р б б еларускае н ародное м у д расц і. Гэт ы зборн ік м а е на м эц е зап оўн іц ь гэт у няст ачу — сабрацъ усе беларускія пры казкі і пагаворкі разам». Адсутнасць крыніц, пашпартызацыі прыказак значна зніжае навуковую каштоўнасць гэтай назакончанай працы. Памыляецца «Э нцы клапеды я гіст оры і Б е л а р у с ь, том II (Мн., 1994), сцвярджаючы, што Л. Гарошка выдаў «Зборнік беларускіх народных п ры казак і пры м авак» (Лондан, 1963). Ніжэй прыводзіцца толькі невялікая частка параміялагічнага збору святара, які сабраў 20 000 адзінак гэтага жанру. (Гл.: Біскуп Ч. Сіповіч. Архімандрыт Леў Гарошка. «Божым шляхам», XXV, № 1 [1491, 1978]). Акрамя збору беларускіх прыказак Л. Гарошка падрыхтаваў матэрыялы да грэка-лацінскаславянска-беларускага слоўніка. Кніжныя і рукапісныя зборы Гарошкі склалі аснову Беларускай бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны ў Лондане. Выдаць бы ўвесь прыказкавы збор Л. Гарошкі асобна! А - А ТПРУЦЬКІ, БО ПЕРАСКОЧУ!... - А КЫШ, БО ЎПАДУ! Ж арт. Першае кажа дзяўчына перад замужжам, сустрэўшы цяля; другое кажа пасля замужжа, сустрэўшы курыцу. Пасля замужжа жанчына зусім знясілела ад працы. АБЫ БОГ I ДОБРЫЯ ЛЮД31, ТО ЎСЁ ДОБРА БУДЗЕ. АБЫ БОГ ДАЎ СВ1ННЮ, ТО КАРЫТА ЗНОЙДЗЕЦЦА. Калі ёсць жадаючыя, то і знойдзецца тое, чым карыстацца. АБЫ ГРЭХ, ЛЮДЗІ ЗНОЙДУЦЦА. Кожны можа ўчыніць праступак, злачынства. АБЫ ПАДЛА, ТО БАРОНЫ НАЗЛЯТАЮЦЦА. Калі ёсць умовы, знойдзецца і хто-н. для несамавітых спраў, учынкаў
14 👁