ЯК ПОЎНАЯ СКРЫНЬКА, ТО I СВІННЯ ГАСПАДЫНЬКА. Кожны можа прыгатаваць ежу, калі ёсць з чаго. ЯК САБ'ЕШСЯ 3 ПУЦІ, ЦЯЖКА ДА ТОЛКУ ДАЙСЦІ. Пра чалавека, які заблытаўся ў нейкіх справах i не можа выйсці з цяжкага становішча. ЯК СЕНА КОСЯЦЬ, ДЫ К ДАЖДЖУ НЕ ПРОСЯДЬ. Не варта прасіць тое, у чым не адчуваеш патрэбы ў гэты момант. ЯК У ЛЕСЕ «ГУ», ТАК I 3 ЛЕСУ «ГУ». Як ты да каго адносішся, так і да цябе. Гл. с. 124. ЯК ШАНЦУЕ, ТО I БАРАН ТАНЦУЕ. Гаворыцца пра таго, каму пашанцавала ці павінна пашанцаваць у чым-н. Гл. с. 51, 176, 228. ЯКАЯ ЗАСЛУГА НАША, ТАКАЯ АД БОГА 1 ПАША *. Як заслужыш, так і атрымаеш; кожны мае тое, што заслужыў. ЯКАЯ МАТКА, ТАКОЕ I ДЗЩЯТКА. Многія рысы характару маці перадаюцца дачцэ, сыну. ЯКАЯ ПТУШКА, ТАКАЯ I ПЕСНЯ. Кожны мае тое, чаго варты, што адпавядае яго здольнасцям, таленту. ЯКАЯ ПТУШКА, ТАКОЕ I ГНЯЗДЗЕННЕ. Кожны мае тое, што адпавядае яго становішчу. ЯКАЯ РАБОТА, ТАКАЯ I КАПОТА. Апранацца трэба ў такую вопратку, якая стасуецца з выконваемай працай. ЯКІ ГАСПАДАР, ТАКОЕ ЯГО 1 ЖЫЛЛЁ. Кожны варты таго, што ён заслужыў. ЯКІ РОЗУМ, ТАКАЯ I ГАВОРКА. Разумовы ўзровень чалавека можна пазнаць па характару і зместу яго размовы, дакладнасці мовы. ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ CA ЗБОРУ А. ЛЬВА ГАРОШКІ Бібліятэка імя Ф. Скарыны ў Лондоне «Божым шляхам», Парыж — Лондон, 1947—1975 гг. Гарошка Леў Юр'еў (айцец Леў, псеўд. Ант. Жменя eter, 26.02 [11.03] — 08.08.1977) беларускі святар, рэлігійны i грамадскі дзеяч, даследчык гісторыі рэлігіі i царквы на Беларусі, беларускай культуры, літаратар, чалавек рознабаковых інтарэсаў. Яму не хапала часу здзейсніць усе заду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сабешся, тэты, юреў
11 👁