ШТО КРАЙ, ТО АБЫЧАЙ, ШТО СТРАНА, ТО НАВІНА. У кожнай краіны свае звычаі, законы, правілы. ШТО СЁННЯ АДДАСІ, ТОЕ ЗАЎТРА ДВА РАЗЫ ЗНОЙДЗЕШ. Дай, і табе людзі дадуць. ШТО СТАРЫ НА ГЛУМ - МАЛАДЫ НА ВУМ. Маладыя пераймаюць жыццёвы вопыт старых. Я ЯЗЫК I Ў БЯДЗЕ, I Ў ДАБРЫ МОЖА ПАШКОДЗЩ Ь. Ні ў якой сітуацыі лішняга казаць не трэба, бо можна нагаварыць такога, што табе пашкодзіць. ЯЗЫК ІДЗЕ НАПЕРАД ВУМА; ЯЗЫК УПЕРАД РОЗУМУ БЯЖЬІЦЬ. Калі кажуць не падумаўшы. ЯЗЫ К ТВОЙ — ВОРАГ ТВОЙ. Пра нястрыманасць у выказваннях і прывычку гаварыць лішняе сабе на шкоду. ЯЗЫКОМ У ВІЛЬНІ, А ГАЛАВОЙ ЗА ПЕЧЧУ. Многае абяцаць, але нічога не зрабіць; у думках далёка можна зайсці, а здзейсніць нічога. ЯК ВОЧЫ НЕ ВІДЗЯЦЬ, ДУША НЕ БАЛІЦЬ. Калі хто доўга не бачыць каго, то думае, што ў яго ўсё добра. ЯК ГРОШЫ ЕСЦБ, ТО I ДУРНЮ СЛАВА I ЧЭСЦЬ. Чалавек з грашамі, нягледзячы на яго адмоўныя якасці, заўсёды жаданы госць, наведвальнік. ЯК 3 МЯКІНЫ ПАДУШКА, ТАК 3 НЯВЕСТКІ ДАЧУШКА. Маці ніколі не будзе адносіцца да нявесткі так, як да роднай дачкі. ЯК 3 ТАГО КАЗЛА: АНІ ВОЎНЫ, АНІ МАЛАКА. Пра чалавека, ад якога няма ніякай карысці. Гл. с. 195. ЯК ІГРАЮЦЬ, ТАК ТРЭБА I ТАНЦАВАЦЬ. Як загадвае начальства, так і выконваюць. ЯК НОС У СКРЫН1, ДЫК I СВІННЯ ГАСПАДЫНЯ. Кожны можа згатаваць ежу, калі ёсць з чаго. ЯК НЯМА СВАЙГО РОЗУМУ, У АПТЭЦЫ НЕ КУПИЛ. Розуму не купіш і ў чужую галаву не ўложыш, калі яго там няма. ЯК П 'ЮЦЬ, ТАК I АДПІВАЮЦЬ. Як да цябе адносяцца, так і ты ставішся. ЯК ПОЙДЗЕШ НАЦЯНЬКІ, БУДЗЕШ ХАДЗІЦЬ ТРЫ ДЗЯНЬКІ. Хадзьба, язда нацянькі, напрасткі часцей за ўсё заканчваецца нялепшым чынам, блуканнем
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁