хабарнікаў, якія не баяцца людской гаворкі пра іх злачынствы, але гэтая гутарка для іх дакучлівая. Насовіч: Воўк не баіцца сабакі, да звягі яго; Грынблат: Воўк сабакі не баіцца, да звягі яго не любіць; Федароўскі: Воўк сабакі не баіцца, да толькі звягу ненавідзіць.
ВОЎК, ВОЎК! ІДЗІ КАЗЛЫ ДРАЦЬ. Прымаўляюць, калі хто-н. без сораму расхвальвае сябе.
ВОЎК, ДЗЕ ПЛОДЗІЦЦА, ТАМ НІ БЯРЭ. Злодзеі, дзе жывуць, там не шкодзяць, каб на іх не было падазрэння. Насовіч: Воўк не робіць шкоды блізка; Грынблат: Воўк ля свайго логава не шкодзіць; Федароўскі: Воўк паблізу свайго кубла шкоды не робіць.
ВОЎЧА ДОЛЯ РАСЬЦЕ СКОРА. Кажуць пра маладую жывёліну, якая хутка расце, і пра прыгожую дзяўчыну. Першую, згодна з народным павер'ем, хутка з'есць воўк, другая — не работніца ў бацькоўскім доме, бо хутка выйдзе замуж. Федароўскі: Воўчая доля хутка расце; Што суджана воўку, тое хутка расце.
ВУСЫ БЕЛЫЯ — РУКІ ЧОРНЫЯ. Вусы белыя, бо ўжо стар, рукі чорныя, бо гаспадар.
ВУЧЫСЯ ГАЛІЦЬ НА СВАЕЙ БАРАДЗЕ. Калі малады майстар сапсаваў матэрыял, то яго павучаюць такімі словамі.
ВЫБІРАЙ КАБЫЛУ ГАРБАТУЮ, А ЖОНКУ ЛУПАТУЮ. Парада будачаму гаспадару: гарбатай кабылы ніхто не ўкрадзе, а лупатай жонкі ніхто не звядзе.
ВЫВІДЗІ З ХЛЕВА АПОШНЮЮ КАРОЎКУ, ДЫК НА ПАЛЯВАНЬНІ БУДЗЯ ШАНЦАВАЦЬ. Раяць таму, каму на паляванні не шанцуе; з паляўнічага і гаспадар ніякі.
ВЫПЛЮНІНАГА НІ ПАДНІМІШ *. Кажуць пра таго, хто без патрэбы канфліктуе з чалавекам, да якога яшчэ прыдзецца звярнуцца. Насовіч: Выплюнуўшы, не падымеш слюны.
ВЫСАКА ЛЁТАІШ, АЛЕ НІЗКА СЯДЗІШ. Насмешліва кажуць фанабэрыстаму чалавеку, які бярэцца за справу, на якой абавязкова збанкрутуе. Грынблат: Высока лятаеш — нізка ўпадзеш; Высока паляціш, дык нізка сядзіш, Федароўскі: Высока падляцеў, дык нізка сеў.
ВЯСЕЛЬЛЯ — ЧОРТАВА ПРЫСЕЛЬЛЯ, А ХРЭСЬБІНКІ, РАДЫ — ДАЙ, БОЖА, КОЖНЫЯ ГАДЫ. На вя
86 👁