Старонка 270
◀ / 322 ▶
Ч ЧАЛАВЕК БЕЗ РАБОТЫ, ЯК ЯДА БЕЗ СОЛІ. Чалавек без занятку — сумны, непрыкаяны. ЧОРТ СВАЁ, А ПОП СВАЁ — АДДАЙ МАЮ МАЛІТВУ. Кажуць, калі двое, уступіўшы ў спрэчку, не жадаюць уступаць адзін аднаму. ЧУЖАЯ ХАТА ХУЖЭЙ КАТА. Госць у чужой хаце заўсёды адчувае сябе няўтульна. Гл. с. 116. ЧУЖУЮ БЯДУ І ПАЛЬЦАМ РАЗВЯДУ, А СВАЯ КАСНЕЦЦА — НЯМА КУДЫ ДЗЕЦЦА. Чужыя цяжкасці, калі яны не тычацца каго-н., здаюцца не такімі ўжо сур'ёзнымі, як свае. Гл. с. 117. ЧЫМ ГОСЦЬ РАДЗЕЙШЫ, ТЫМ МІЛЕЙШЫ. Рэдкі госць не дакучлівы, менш на яго выдатку. ЧЫМ ЗА МОРАМ ВІНО ПІЦЬ, ЛЕПЕЙ З НЁМАНА ВАДЗІЦУ. У сваім краі ўсё здаецца здаравейшым, лепшым, чым у іншых. ЧЫМ МУЖЫКУ СВАЙМУ ПРАЎДУ СКАЗАЦЬ, ДЫК ЛЕПШ ЯМУ ГОЛАЕ КАЛЕНА ПАКАЗАЦЬ. Жонцы лепш мужыку праўды не казаць, а замілаваць яго чым лепшым, сабой. ЧЫМ ЧОРТ НЕ АРАЎ, ТЫМ СЕЯЦЬ НЕ БУДЗЕ. Выказванне рашучасці перад прыняццем якога-н. рашэння. Азначае: няхай так і будзе; варта рызыкнуць. Ш ШТО ГАДЗІНА, ТО І НАВІНА *. Кажуць пра сям'ю, суполку і г. д., у якой часта адбываюцца якія-н. незвычайныя, забаўныя падзеі. ШТО ГАЛАВА, ТО РОЗУМ. Пра розны падыход людзей да якой-н. справы; кожны мяркуе інакш, па-свойму, не так, як іншыя. Гл. с. 185. ШТО ЗГАРЫЦЬ, ТОЕ НЕ ЗГІНЕЦЬ. Калі каму-н. лёсам наканавана адно, то іншае не адбудзецца; прызначанага не абмінеш. ШТО КАМУ НА ЎМЕ, ТОЙ ТОЕ І ДАЎБЕ. Гэтак кажуць, калі каму што рупіць, той пра сваё набалелае і гаворыць, або, калі ў час размовы хто-н. пастаянна вяртаеца да таго, што турбуе.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 322 ▶