ХТО ГАРЭЛКУ ЛЮ БІЦЬ, ТОЙ САМ СЯБЕ ГУБІЦЬ. ХТО ДАРОГУ ПРАСТУІЦЬ, ТОЙ У ПОЛІ НАЧУІЦЬ; ХТО ПРАСТУЕ, ТОЙ ДОМА НЕ НАЧУЕ. Пра чалавека, які, імкнучыся выгадаць у чым-н. дробязным, праігрывае ў вялікім. Гл. c. 111. ХТО 3 ПЕСНЯЙ ДРУЖЫЦЬ, ТОЙ НІКОЛІ НЕ ТУжыць *. ХТО ЗА САБОЙ ХЛЕБ НОСЩ Ь, ТОЙ ЕСЦ1 НЕ ПРОСЩ Ь. Пра незалежнасць таго, хто мае харчы ў запасе. ХТО ЛЮБІЦЬ ПРАЦАВАЦЬ, ТОЙ НЕ БУДЗЕ ДОЎГА СПАЦЬ. ХТО ПАРАСЯ ЎКРАЎ, ТАМУ Ў БУШАХ Ш Ш ЧЫЦЬ. Па таго, хто правінаваціўся ў чым-н., той міжволі выдае сябе сваімі паводзінамі. Гл. с. 62, 111, 136, 166. ХТО ПРАЦУЕ, ТАМУ I ШАНЦУЕ * ХТО ПЫТАЕ, ТОЙ I ЗНАЕ. Пытаючыся, можна пра многае даведацца. Гл. с. 112. ХТО СВЯТЫХ ШЧЫТАЕ, ТОЙ РОТ ЛАТАЕ. Пра гультая, які выдаткоўваецца ў час святаў, затое ў будныя дні вымушаны жыць надгаладзь. ХТО СПІЦЬ ДА СОНЦА, ТАМУ ХЛЕБ У МАШОНЦЫ. У гультая заўсёды мала ежы, бо, калі трэба было рабіць, ён ленаваўся, гультаяваў. Гл. c. 166. ХТО СЯДЗІЦЬ НА ГЛІНЕ, НІКОЛІ НЕ ЗАГІНЕ, А ХТО СЯДЗІЦЬ НА ПЯСКУ, ТОЙ ЕСЦІ ХЛЕБ ПА МАЛЫМ КУСКУ. На гліністай глебе ўраджай лепты, чым на пясчанай. ХТО ХОДЗІЦЬ НАЦЯНЬКІ, ГУБЛЫЕ ДЗЯНЬКІ. Хто імкнецца выйграць на дробязях, нясе страты ў вялікім. Імкнучыся напрасткі дабрацца да пэўнага месца, чалавек нярэдка блудзіць. Гл. с. 111. ХТО ЦІХА ХОДЗІЦЬ, ТОЙ ГУСТА МЕСЦІЦЬ. Пра таго, хто робіць спадцішка. Гл. с. 208. ц ЦІ П'ЯНАГА ПОЙ, ЦІ МАЛОГА СТРОЙ - НІЯКАГА ТОЛКУ. П 'янага паіць, а малога апранаць — дарэмная справа: п'яны званітуе, малы падзярэ адзенне. Гл. с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянага, пяны
12 👁