УРАДНІК - БОГУ НЕ ПАРАДНІК. Ураднікі дзейнічаюць па ўставу, а не па-чалавечы, робяць на шкоду людзям, сабе на карысць. УСЕ БАБРЫ ДАБРЫ, ТОЛЬКІ ВЫДРА ЛІХАЯ. Kaжуць, каля няма падставы аддаваць перавагу каму-'або чаму-н., аднаму перад іншымі. УСЁ ПРЫБЫТНАЕ, АЛЕ НЕ ЗДАБЫТНАЕ. Усё пойдзе на карысць, што набыта працай сваіх рук. УСЕ ЧЭРЦІ - АДНОЙ Ш ЭРСЦІ. Кажуць з неадабрэннем пра людзей аднолькавых па сваіх адмоўных якасцях. Гл. c. 105. УСЯГО ЗА ГРОШЫ КУПІШ АПРАЧА БАЦЬКІ I МАЦІ. Даражэй бацькоў нікога на свеце няма; страціўшы іх, ні за якія грошы не набудзеш. УЧОРА АГІТАТАР, СЁННЯ - КААПЕРАТАР. Пра таго, хто ўчора агітаваў за савецкую ўладу, за сацыялізм, сёння абедзвюма рукамі падтрымлівае капіталізм, заснаваны на эксплуатацыі наёмнай працы, падмане i зладзействе. X ХАЙ БЫ ВОЎК ТРАВУ ЕЎ, ДЫ К МЯСА ШУКАЕ. Кожны шукае i ўжывае лепшае. ХАРОШАГА ГОСЦЯ ТРЭБА ПРАВЕСЦІ, КАБ НЕ ЎПАЎ, А ПЛАХОГА, КАБ НЕ ЎКРАЎ. ХВАРОБУ НЕ ТРЭБА КЛІКАЦЬ - САМА ПРЫЙДЗЕ. ХЛЕБ НЕ ЗЯЦЬ - ПАГЛЯДЗЯЦЬ I З'ЯДЗЯЦЬ; ХЛЕБ НЕ НЯВЕСТКА - ЯКІ ЎДАЎСЯ, TAKI I З'ЕСЦА. Зяця i нявестку бяруць на ўсё жыццё, а хлеб, калі i не ўдаўся, з'ядуць i новы спякуць. ХОЦЬ САЛОМУ ЕМ, А ФОРСУ НЕ ГУБЛЯЮ. Дзеля добрага, моднага ўорання гатоў недаядаць, дрэнна харчавацца. Трымацца, быць бадзёрым. ХОЦЬ ТЫ ЛЕЙ НА ВОЧЫ, А ЁН КАЖА: ДОЖДЖ ІДЗЕ. Пра чалавека без сораму. ХРЫСЦІНЕ МАТРУНЕ РОДНА ФЯДОРА. Пра вельмі далёкага родзіча або пра таго, хто наогул не даводзіцца нікім каму-н. ХТО ВЯЗЕ, НА ТАГО I ЛОЖАЦЬ. Хто пакорліва, цярпліва, маўкліва выконвае якую-н. работу, на таго яшчэ больш узвальваюць, яшчэ больш патрабуюць. 9a
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесца, зядзяць, зядуць, ўбрання
11 👁