У КРЫНІЦУ НЕ НОСЯЦЬ ВАДЗІЦУ. Няма неабходнасці вязці, несці, даваць тое, чаго і так там багата. У ЛЕСЕ ЛЮДЗІ ДЗІЧЭЮ ЦЬ, А Ў ЛЮДЗЯХ МАДНЕЮЦЬ. У НАЧАЛЬСТВА, ЯК У БАРСУКА - У АДНУ НАРУ ПЯЦЬ ВЫХАДАЎ. Начальства па-рознаму адносіцца да падначаленых, у залежнасці ад адносін дае станоўчы ці адмоўны адказ. У ПАНА ЛАСКА ДА ПАРОГА: ЯК ПАРОГ ПЕРАСТУПІЎ, ДЫК I ЛАСКУ ЗГУБІЎ. Пан абяцае прасіцелю датуль, пакуль не выправадзіў яго за дзверы, а потым і забыў пра абяцанне. У СВАЁЙ ХАЦЕ БУДЗЬ ГАСПАДАРОМ, А Ў ЧУЖОЙ ЯГНЁМ. У чужых людзей паводзь сябе сціпла, стрымана, не так, як у сваей хаце, дзе ты паўнапраўны гаспадар, уласнік. У СТАРАСЦІ САЛАМЯНЫ МУЖ ЛЕПШ ЗАЛАТЫХ ДЗЕТАК. Нават благі муж лепш за няўдзячных дзяцей. У СТРАХУ ВОЧЫ ПА ЯБЛЫКУ. Спалохаўшыся, чалавек перабольшвае небяспеку ці бачыць яе там, дзе яе няма. У ХВАЦКАГА АТАМАНА I Я НЕ ПАГАНЫ. За добрым кіраўніком нават слабы падначалены выглядае няблага, някепска. У ЧУЖОЙ СТАРОНЦЫ НЕ ТАК СВЕЦІЦЬ СОНЦА. У чужых краях усё здаецца нязвыклым, успрымаецца не так, як на радзіме, у родным краі. У ЧУЖОЙ СТАРОНЦЫ ПАКЛОНІШСЯ I ВАРОНЦЫ. У чужым краі, каб пражыць, прыходзіцца выконваць непрыемную працу, выконваць волю непажаданых табе людзей. УДАЎСЯ НА ПРЫКАЗКІ, КАБ ПАДРАЛІ ШКУРУ НА ПРЫВЯЗКІ. Пагроза таму, хто вельмі разышоўся ў пакепліванні, падсмейванні з каго-н., за што можа быць пакараны, пабіты. Гл. с. 197. УДАЎЦОВА СЭРЦА, ЯК МАЁВАЕ СОНЦА. Удавец звычайна разважлівы, халодны ў сардэчных справах. УМЕЛАМУ РУКІ НЕ БАЛЯЦЬ. Умелы робіць болыи за кошт свайго розуму, набытага вопыту, майстэрства, а не за кошт фізічных намаганняў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁