ТЫ СВАЮ ІРЫНКУ ПАВОДЗІШ ПА РЫНКУ, А Я ЗА СВАЙГО КУЗЬМУ ДЗЕ ХОЧАШ ВАЗЬМУ. Кажуць, калі хто-н. выхваляецца сваім мужыком, хлопцам. У У ВОЧЫ ЛІСКОМ, ЗА ВОЧЫ ПЯСКОМ. Гавораць пра таго, хто ў прысутнасці каго-н. паддобрываецца да яго, падлізваецца, ліслівіць каму-н., а пры адсутнасці, завочна — лаіць, ганіць, насміхаецца, паклёпнічае на таго ж чалавека. У ВЯЛ1КАЙ ПЕРАБОРЫ ЗАСТАЛІСЯ ТОЛЬКІ ЛАПЦІ ДЫ АБОРЫ. Кажуць няўхвальна пра капрызнага, пераборлівага чалавека, якога чакае пройгрыш, няўдача. У ГАСЦЯХ ДОБРА, А ДОМА ЛЕПЕЙ. Кажуць, калі збіраюцца ісці адкуль-н. дамоў або пасля вяртання дамоў з гасцей. У ГЛУХОГА СЛОВА НЕ ПРАПАДЗЕ. Кажуць пра глухога, які не пачуе. У ДОБРАЙ ГАСПАДЫНІ I ПЕВЕНЬ НЯСЕЦЦА. У добрай гаспадыні гаспадарка ва ўсім дае прыбытак. У ЗАСТОІ БЫЎ У ЗБАНКУ СУСТОЙ, З'ЯВІЛАСЯ ПЕРАБУДОВА - ЗНІКЛА КАРОВА. У часы застою пры Брэжневе ўсяго было ўдосталь, а ў перыяд перабудовы жыццё значна пагоршылася. У КАГО ДЗЯЦЕЙ СЕМ, У ТАГО I ДОЛЯ ЎСЕМ, А Ў КАГА АДНА - ТО I ДОЛЯ НЕ ЛАДНА. У вялікай сям'і цяжкае жыццё выпадав кожнаму, таму кожны сам турбуецца за сваё шчасце. Адзінае ў сям'і дзіця не мае шчаслівай долі, бо занадта апякаецца бацькамі, а само яно нічога не робіць для свайго шчасця. У КАГО НЯМА СУМЛЕННЯ, НЕ ДАПАМОЖА I МАЛЕННЕ. Усіх грахоў не замоліш. У КАЛГАСЕ ДОБРА ЖЫЦЬ: АДЗІН РОБІЦЬ, СЕМ ЛЯЖЫЦЬ, А ЯК СОНЦА ПРЫПЯЧЭЦЬ, ТО I ТОЙ УЦЯЧЭЦЬ. Іронія з калгаснага парадку, дзе шмат кіраўнікоў, але мала працаўнікоў. У КІШ ЭНІ ДЫПЛОМ, А Ў ГАЛАВЕ ЛОМ. Дыпламаваны баран. Пра таго, хто мае дыплом, але які не пацвярджае высокай ступені падрыхтоўкі яго ўладальніка. 9а Зак
Дадатковыя словы
зявілася, сямі
12 👁