СЭРЦУ НЕ ЗАГАДАЕШ, КАГО ЛЮБІЦЬ. Немагчыма палюбіць каго-н. праз сілу, цяжка прымусіць сябе кахаць каго-н. СЯННІК - НЕ ПАДУШКА, НЯВЕСТКА - НЕ ДАЧУШКА. Маці цяжка адносіцца да жонкі сына, як роднай дачкі. T ТАДЫ МАМА МІЛА, КАЛІ ЖОПУ (СРАКУ) МЫЛА, КАЛІ САМ ПАМЫЎ, ДЫК ПРА МАМУ ЗАБЫЎ. Кажуць з асуджэннем пра сына i дачку, калі яны не паважаюць маці. ТАДЫ ТРЭБА БЫЛО СЕКЧЫ, ЯК УПОПЕРАК ЛАЎКІ МОГ ЛЕГЧЫ. Дзяцей з малых гадоў трэба вучыць прыкладным паводзінам. ТАДЫ ЧАЛАВЕК ПАДУМАЦЬ МУСІЦЬ, ЯК СВАЯ ВОШ УКУСІЦЬ *. Пра неруплівага дзецюка, неруплівую дзяўчыну, якія пасля жаніцьбы становяцца руплівымі, больш дбайнымі, калі пазнаюць цяжкасці жыцця, маюць клопат. ТАКІ-СЯКІ ЦЯПЛЕЙ, АБЫ ЖЫЦЬ БЫЛО ЛЯПЕЙ. Няхай мужык i не вельмі добры характарам, абы добра жылося з ім матэрыяльна. ТАКОГА ЛОМУ ЗНОЙДЗЕШ I КАЛЯ СВАЙГО ДОМУ. Кажуць пра непадыходзячую нявесту, работніка i інш., якія нічым асаблівым не вылучаюцца. ТАМУ Ў ДЗЕЎКАХ ЗВЕКАВАЛА, ШТО ДУЖА ХЛОПЦАЎ ПЕРАБІРАЛА. ТОЙ НЕ ГРЫБНІК, ХТО 3 ГРЫБНІКАМІ ПЕРАКЛІКАЕЦЦА. У час збору грыбоў нельга адцягваць увагі пабочнымі размовамі, каб не прапусціць грыба. ТОЛЬКІ АДНО Ў БАГАТЫХ ГОРА - ЖЫВОТ БАЛІЦЬ ДЫ СПАЦЬ НЕ ХОЧАЦЦА. Пра людзей забяспечаных, якія абцяжараны нязначнымі клопатамі, гэтак жартам. ТОЛЬКІ КУРЫЦА АД СЯБЕ ГРАБЕ. Ніхто сябе не крыўдзіць. ТРАПІЎ ВОСТРЫ НА ШЫЛАВАТАГА. Кажуць пра тых, хто ні ў чым адзін аднаму не ўступіць. Пра непрымірымае сутыкненне характараў, поглядаў, інтарэсаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁