СІЛАЮ НЕ БЫЦЬ МІЛАЮ. Насільна мілай (любай) не будзеш. СІЛЫ МНОГА - РОЗУМУ НЕ ТРЭБА. Гавораць гэтак пра дужага, але неразумнага чалавека; часам жартаўліва кажуць пра тых, хто ўжывае сілу там, дзе трэба падумаць. СКВАПНЫ Ў ЖАБРАКА I ТОРБУ ЗАБЯРЭ. Пра вельмі хцівага, прагнага чалавека. СКРЫПУЧАЕ ДРЭВА ДОЎГА ЖЫВЕ. Гэтак кажуць пра кволага, хваравітага, але цягавітага чалавека, які доўга жыве. СКУПЫ ДВА РАЗЫ ТРАЦІЦЬ. Гаворыцца як асуджэнне скупасці. Скупы заўсёды застаецца ў пройгрышы, церпіць няўдачу, калі замест добрай i дарагой рэчы купляе рэч тайнейшую i горшую. СЛУХАЙ МНОГА - ГАВАРЫ МАЛА. Слухаючы, больш даведаешся, чым гаворачы. СОНЦА ДА АБЕДУ ЕДЗЕ НА KOHIKI, А ПАСЛЯ АБЕДУ НА ВОЛ1КУ. Калі чалавек пасля цяжкай працы стоміцца, яму здаецца, што час цячэ вельмі марудна, а да абеду, калі ён поўны сіл, — бяжыць хутка. СТАРАСЦЬ - НЕ РАДАСЦЬ, А ГОРБ - НЕ KAРЫСЦЬ. Кажуць ca шкадаваннем, калі ўспамінаюць свой немалады ўзрост. Гл. c. 161. СТАРЫ, ЯК МАЛЫ: ШТО ДНЁМ БАЧЫЦЬ, ТОЕ НОЧЧУ ПРОСЩ Ь. На старасці гадоў людзі дзяцінеюць. СТАРЭЧА ТАКАЯ РЭЧ: ПАД'ЕЎ ДЫ НА ПЕЧ. Старыя мала ўжо да чаго прыгодны. СТВАРЫЎ БОГ ЧАЛАВЕКА ДЫ I САМ КАЕЦЦА. Кажуць, калі хочуць падкрэсліць недасканаласць чалавечай натуры. СТРЫГЧЫ СВІННЮ: ВІЗГУ МНОГА, ШЭРСЦІ МАЛА. Кажуць гэтак, калі займаюцца малакарыснай справай, ад якой многа клопату, а карысці мала. СТЫД - НЕ ДЫМ, ВОЧЫ НЕ РАЗ'ЯДАЕ. Стыд можна перацярпець, вынесці. СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НЕ СПАГАДАЕ. Пра таго, хто, маючы ўсе даброты жыцця, ніколі не паспачувае бедняку, галоднаму чалавеку, не разумев яго стану. Гл. с. 95, 134, 162, 182, 207. СЭРЦА НЕ КАМЕНЬ — АДЛЯЖА. Гэтак кажуць тады, калі нехта адзываецца на пачуцці іншых, уступав чыім-н. просьбам
Дадатковыя словы
падеў, разядае
13 👁