РАДНЯ НА БОКУ, А СУСЕД НА ВОКУ. Больш карысці ад таго, хто бліжэй да цябе: ён і дапаможа ў цяжкую хвіліну, выручыць з бяды. РАНА ЗАГОЩЦА, ЗЛОЕ СЛОВА - НІКОЛІ. Абраза, лаянка, зняважлівае слова пакідаюць у душы чалавека большы след, чым фізічнае ўздзеянне. РАНЕЙ ПІЛІ-ЕЛІ I ПЕСНІ ПЕЛІ, А ЗАРАЗ БУЛКІ ЯДУЦЬ I ПЕСЕНЬ НЕ ПЯЮЦЬ. Зараз большасць людзей жыве горш, чым раней, таму не да песень. РАНІЦА ВЕЧАРА РАЗУМНЕЙ. Гэтак кажуць, адкладваюць якое-н. рашэнне на заўтрашнюю раніцу; раніцай прыходзяць свежыя думкі, прымаецца правільнае рашэнне. РАСЦЕ, ШТО ТРАВА ПРЫ ДАРОЗЕ: ХТО ІДЗІ ТОЙ СКУБЕ. Жыць адзінока, на краю вёскі, ненадзейна, трывожна, з неспакоем. РОБІШ, РОБІШ, ДЫ ЎСЁ ЧОРТУ ПАД ХВОСТ. Калі хто-н. працуе ўпустую, без прыкметных вынікаў, дарэмна, марна. РОДНАЯ ЗЯМЛЯ - МАЦІ, ЧУЖАЯ CTAPOHKA МАЧАХА. Пра замілаванне родным краем, яго непаўторнасцю. c САБАКА НЕ З'ЕСЦЬ НЕ ПАЧАКАЎШЫ. Гэтак кажуць пра неахайнага чалавека ў ежы, у працы, у якога валіцца з рук ежа, работа i г. д. САБАКУ СЕМ ВЁРСТ - НЕ ДАРОГА. Пра таго, хто хутка бегае, робіць, таму адлегласць, праца не ствараюць яму цяжкасцяў. CBIHHI - НЕ КАЗА, У ЛЕС НЕ ЎЦЯКУЦЬ. У кожнага свая звычка; свіння да хаты цягнецца, бо там кормяць, а каза — у лес, бо больш зелянінай корміцца. Так i ў людзей: хто да чаго прывык. СВІННЯ, ЯНА I Ў АФРЫЦЫ СВІННЯ. Непрыстойны чалавек такім і застанецца, дзе б ён ні аказаўся. СЁННЯ Ў ТАГО МІЛЬЁНЫ, ХТО САВЕЦКАЙ УЛАДЗЕ ЎЧОРА СЛАЎ ПАКЛОНЫ. Кажуць пра таго, хто ў час перабудовы «прыхватызаваў» народнае дабро, краў дзяржаўныя грошы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць
14 👁